М. Мамонька

Сасонка

Я сасонку

Пасадзіў ля хаты

І спяваў, спяваў,

Каб у голлі

Голас мой застаўся

І ніколі не сціхаў: —

Шумі, шумі,

Мая сасонка,

Будзь памяццю

Маёй душы.

Да цябе

Калі-нібудзь

Прыйду з магілы,

Прытулюся

Да твайго ствала,

І буду слухаць-слухаць

У цішы

Голас СВОЙ у голлі,

Што ты ад смерці

Засцерагла.

Мост

Машэрава

Іду

Ці еду па масту —

А на вуснах:

Машэраў! Машэраў!..

Сын Беларусі!

Бліжэй і радней яго

На Палессі

Няма нікога

І не было

Ніколі.

Прыпяць

На хвалях

Люляе Славу яму

I нашу

Палесскую

Долю.

Роднае

поле

…Не гавары.

Не гавары!

Я дадому пайду,

Дзе бацька

Арэ на зары

Роднае поле сваё.

Сее жыта на ім

І авёс,

Я з маленства за ім

Па тым полі хадзіў

1 згадваў

Свой лёс.

Поле i я

Не можам растацца,

Мы,

Як адзін

Яго каласок.

Сонца над намі —

Гэта —

Нашае сонца.

Гэта —

Нашая хмарка,

Як божы дзянёк.

Не гавары,

Не гавары!

Я дадому пайду.

Ванька

Я ўсю вайну

Цябе чакаў,

Я усю вайну

Праплакаў.

А ты ўсё ваяваў і ваяваў

I пра сябе

He даваў

Ніякіх знакаў.

Вось паў Берлін,

Над ім Сцяг

Узвіўся Перамогі,

Я так цябе чакаў

Глядзеў ва ўсе бакі

I часта выбягаў

Да дарогі.

I ўжо

70 гадоў

Я выбягаю,

I ўжо

70 гадоў

Я цябе

Чакаю.

А цябе

Няма і няма!

Кожны дзень мой

Поўніцца слязою.

I сонейка,

Балюча,

Спаўзае ў неба

Над нашай хаткай

Пад тарою.

Ванька, Ванька,

Родны брат,

Ужо мір даўно,

А ты яшчэ ўсё

На вайне,

А ты яшчэ ўсё

Салдат.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.