Навіны аграпрамысловага комплексу

яровыеПлённа працуюць земляробы КСУПа “Коленскае” па падрыхтоўцы насеннага матэрыялу яравых зерневых і зернебабовых культур.
Гэтай выніковай дзейнасці найперш спрыяе тое, што ў гаспадарцы справіліся своечасова з заданнем па засыпцы насення. Яго пакладзена ў грамадскія склады пры плане 170 тон — 215. Цяпер мясцовыя спецыялісты заканчваюць падрыхтоўку пасяўнога матэрыялу да патрэбных кандыцый. На праверку ўжо паступіла з сельгаспрадпрыемства 198 тон насення, з якіх спецыялістамі інспекцыі па насенневодству, каранціну і аховы раслін прыгоднымі да сяўбы дапушчаны 153 тоны.
Даводзяць да патрэбных пасяўных кандыцый насенны матэрыял ранніх каласавых культур і ў камунальным сельгаспрадпрыемстве “Бялёў”, адкрытых акцыянерных таварыствах “Прыазёрскае-Агра” і “Жыткавічыхімсервіс”.

молокоУ апошні час жывёлаводы гаспадарак значна палепшылі якасныя параметры малака, якое пастаўляюць на перапрацоўку.
Сёння на малочны камбінат аграрыі раёна штодзённа прадаюць амаль дзевяноста адну тону прадукцыі, гэта ў параўнанні з мінулагоднім перыядам на 127 працэнтаў болей. Прычым, амаль пяцьдзясят тон малака перапрацоўшчыкам пастаўляецца гатункам “экстра”. Астатняе малако ў колькасці амаль сорак адной тоны спецыялісты малочнага прадпрыемства прымаюць вышэйшым гатункам. Што тычыцца гатунка “экстра”, то найбольшая колькасць малака адпавядае яму ў акцыянерным таварыстве “Тураўшчына”. Кожны дзень з грамадскіх ферм гэтай гаспадаркі накіроўваецца малака такой якасці амаль дваццаць пяць тон. Таксама добрыя паказчыкі па вышэйзгаданым параметры маюць і ў акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра”, камунальных сельгаспрадпрыемствах “Бялёў” і Коленскае”. Відавочна, што працаўнікам іншых ферм ёсць на каго раўняцца.
Пастараліся меліяратары
За бягучы год меліяратары раёна дапамаглі вяскоўцам увесці ў севазварот амаль тысячу дзвесце гектараў раней не апрацоўваемых зямель. Даведзенае заданне перавыканана на 195 працэнтаў.
Новымі плошчамі для вырошчвання розных сельскагаспадарчых культур, дзякуючы меліярацыйным арганізацыям, прыраслі акцыянерныя таварыствы “Тураўшчына”, “Людзяневічы”, “Прыазёрскае-Агра”, камунальныя сельгаспрадпрыемствы “Бялёў” і “Коленскае”. У справе па навядзенні парадку на зямлі былі задзейнічаны дзве меліярацыйныя арганізацыі: Жыткавіцкае ПМС і Жыткавіцкая ПМК-66. Дарэчы, апошнія дапамаглі вяскоўцам прыдбаць 450 гектараў новых сельгасугоддзяў, астатнія плошчы падрыхтавалі працаўнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм.
Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.