Весткі з Кольненскай школы Жыткавіцкага раёна

ахоўникиПра беражлівасць і ахову экалогіі чуў і ведае кожны. Але павярхова. Так, не здзіўляйцеся: усе мы чулі, што патрэбна берагчы ваду, электраэнергію і г. д., а вось чаму і якія наступствы можам мець у адваротным парадку — мала хто ведае.
“Ахоўнікі вады” —міжнародны экаўрок, які праводзіўся настаўнікамі ў 7 краінах СНД з 7 па 10 лістапада. Мэта праекта — сфармуляваць у школьнікаў адказныя адносіны да водных рэсурсаў планеты і сваёй краіны, а таксама навучыць іх берагчы ваду ў паўсядзённым жыцці.
Вясною 2015 года праект меў вялізны поспех у Расіі, дзе праводзіўся па ініцыятыве Міністэрства пры-родных рэсурсаў і экалогіі РФ, кампаніі “PepsiCo” і “Зялёнага руху Расіі ЭКА”. Праект ахапіў 78 рэгіёнаў, а гэта каля 5500 школ і 250000 вучняў.
Экаўрок не абышоў і нашу школу. 11 лістапада Таццянай Іванаўнай Блоцкай быў праведзены экаўрок “Ахоўнікі вады”. Разам з Капай – эмблемай праекта — мы пазнавалі мір вады. На ўроку былі ўзняты пытанні аб знікненні вады, разгледжаны варыянты захоўвання пітной вады. Дзеля большага асэнсавання праблемы настаўніцай была падрыхтавана прэзентацыя, дзе разглядаўся ўплыў чалавечай дзейнасці на знікненне вады. Так, вядомае Аральскае возера, якое некалі было чацвёртым па велічыні ў свеце, стала пустыняй. З-за нерацыянальнага выкарыстання — арашэння палёў у рэспубліках Казахстан, Узбекістан і Туркменістан —мы страцілі гэтае воднае люстра. Усе ўдзельнікі экаўрока былі здзіўлены тым, які аб’ём вады выкарыстоўвае чалавек у побыце. Мы нават не здагадваліся аб такіх лічбах! Кожны адразу ж задумаўся: а колькі ён траціць вады ўпустую? Адказ прыйшоў падчас урока, і, на жаль, невясёлы.
Аднак выйсце ёсць: мы ўжо сёння павінны праяўляць ініцыятыву па збераганні водных рэсурсаў. Як прыклад — кампанія “PepsiCo”, якая праводзіць шэраг важнейшых мерапрыемстваў па ахове вады і забяспечванню насельніцтва воднымі рэсурсамі. Лічым, што такі прыклад неабходны, бо менавіта мы абавязаны пакінуць нашчадкам жыццё, забяспечанае пітнай вадою.
Экаўрок “Ахоўнікі вады” даў нам магчымасць глыбей зазірнуць у сутнасць праблемы знікнення вады і самім падумаць над распрацоўкай мерапрыемстваў, накіраваных на яе захоўванне. У канцы ўрока кожны зрабіў сабе пакетбук, у якім запісаў простыя парады па захоўванні вады.
Н. ГАЛАВАЧ,
вучаніца 11 класа Кольненскага дз/с-СШ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.