Хутка адбудзецца абласное свята «Дажынкі», якое сёлета пройдзе ў Ельску

дожинкиХутка адбудзецца абласное свята «Дажынкі», якое сёлета пройдзе ў Ельску. Запомніцца яно і аграрыям Жыткаўшчыны.
І не толькі тым, што афіцыйная дэлегацыя раёна прыме непасрэдны ўдзел у такім знакавым мерапрыемстве працаўнікоў вёскі. Самай галоўнай дзеяй яго стане ўзнагароджванне тых, хто найбольш плённа працаваў на збожжавых палетках і кармавых угоддзях. У ліку такіх будуць і працаўнікі нашага раёна. У прыватнасці другое месца ў абласным саперніцтве на ўборцы каласавых заняў малады камбайнер акцыянернага таварыства «Тураўшчына» Іван Ракавец. За прайшоўшае жніво ён выдаў з бункера свайго КЗС-1218 у фізічнай вазе 1718 тон зерня.
Вялікая верагоднасць і таго, што на абласным свяце «Дажынкі» узнагароду атрымае і калектыў камунальнага сельгаспрадпрыемства «Бялёў». Сваю перамогу працаўнікі гэтай гаспадаркі здабылі на кармавых угоддзях. Яны здолелі, нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, назапасіць на адну ўмоўную галаву амаль па сорак цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў.
Відавочна, што яшчэ на Жыткаўшчыне не перавяліся сапраўдныя майстры хлебаробскай справы, а значыць, варта чакаць ад аграрыяў яшчэ больш важкіх працоўных перамог.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.