Цікава і захапляльна ў Мілевіцкай школе прайшоў тыдзень інфарматыкі

информатикаСённяшні час – век усеагульнай камп’ютарызацыі. Інфармацыйная адукаванасць падлеткаў забяспечвае ім паспяховую адаптацыю. Вывучэнне інфарматыкі ў школе ўплывае на фарміраванне сучаснага бачання свету, развівае агульныя навучальныя і культурныя навыкі работы з інфармацыяй, дапамагае ў вывучэнні схільнасці да таго ці іншага віду дзейнасці.
Цікава і захапляльна ў нашай школе прайшоў тыдзень інфарматыкі. На яго працягу вучні 2-11 класаў былі задзейнічаны ў конкурсах, віктарынах, гульнях, дзе кожны як сам, так і камандай класа мог паказаць не толькі сваю эрудыцыю, але і добрае веданне камп’ютара.
У панядзелак, 7 снежня, адбылося адкрыццё тыдня. Пасля ўступных слоў вядучых 6 класа пачалася мультымедыйная гульня “Адгадай-ка”. Гульня была тэматычная і прысвечана гісторыі інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. У фінал выйшла Ліза Кандыбайла, якая паказала лепшыя веды па гісторыі развіцця інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі.
У аўторак за званне лепшага змагаліся каманды 6 і 7 класаў. Гэта была мультымедыйная гульня “Апошні герой”. Балельшчыкі падтрымлівалі кожны сваю каманду. На працягу гульні рабяты кадзіравалі, дэкадзіравалі інфармацыю, разгадвалі рэбусы, красворды, спаборнічалі ў ведах па пытаннях устройства і работы камп’ютара, камп’ютэрных праграм. Прыемна была назіраць, як агульны інтарэс перамагчы цесна аб’ядноўваў ігракоў каманды.
У выніку першымі сталі вучні 6 класа. І ўжо на наступны дзень шасцікласнікам патрэбна было змагацца за права на перамогу з васьмікласнікамі. Зразумела, што мацнейшымі аказаліся васьмікласнікі. “Яны ж куды больш ведаюць за нас,” – прызналіся шасцікласнікі, калі іх сапернікі ў няпростых інфармацыйных сітуацыях хутка знаходзілі лагічна правільныя рашэнні.
У чацверг у нас, старшакласнікаў, была кароткая перадышка, бо ў гэты дзень вучні 1-4 класаў стваралі камп’ютарныя малюнкі з дапамогай праграмы “Pаint”. У чаканні свята Новага года яны малявалі пераважна святочныя паштоўкі. Атрымалася цэлая выстава дзіцячай творчасці, якая па сённяшні дзень нагадвае нам аб хуткім прыбліжэнні навагодніх святаў.
На наступны дзень, у пятніцу, адбыўся конкурс насценгазет “Мая інфарматыка”. Удзел прыняў кожны клас. Дзеці паказалі свае творчыя здольнасці па стварэнні красвордаў, рэбусаў, віктарын і тым самым кожны клас яшчэ раз замацаваў сваё веданне інфарматыкі як прадмета.
У панядзелак членамі журы і ўласна настаўнікам інфарматыкі Т.М. Хаміцэвіч праведзены вынікі тыдня. Лепшымі былі вучні 10 класа. І гэта зразумела!
Дзеці з задавальненнем наведваюць гурток “Інфамышка”. І хто ведае, можа сярод нас ёсць будучыя выдатныя праграмісты ці яшчэ больш – вучоныя. Пажывем – пабачым!
Н. Емельянава, вучаніца 9 класа Мілевіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.