Паспяхова выступілі жыткаўчане на семнаццатым абласным аглядзе-конкурсе афганскай песні

афганПаспяхова выступілі жыткаўчане на семнаццатым абласным аглядзе-конкурсе афганскай песні «Час выбраў нас», які прайшоў у горадзе Жлобіне. Нашы спевакі сталі пераможцамі ў дзвюх намінацыях мерапрыемства. Усяго ў ім бралі ўдзел сорак два выканаўцы з усіх раёнаў Гомельшчыны.
Гонар нашага раёна на конкурсе адстойвалі Уладзімір Ярэміч, які прадстаўляў Жыткавіцкі аўтаклуб і Дзмітрый Цвяткоў з гарадскога цэнтра культуры. Уладзімір Ярэміч на мерапрыемстве выканаў песню «Нашым землякам», словы і музыку якой напісаў сам, а Дзмітрый Цвяткоў праспяваў твор А. Разэнбаўма «Чорны цюльпан».
Журы мерапрыемства высока ацаніла выканальніцкае майстэрства спевакоў з Жыткаўшчыны, узнагародзіўшы іх каштоўнымі падарункамі і дыпломамі ў намінацыях: У. Ярэміча — лепшая аўтарская песня, а Дз. Цвяткова — за вернасць афганскай песні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.