13 студзеня гэтага года калектывам установы “Рэдакцыя газеты “ Новае Палессе” падведзена канчатковая рыса ў падпісной кампаніі

розыгрыш113 студзеня гэтага года калектывам установы “Рэдакцыя газеты “ Новае Палессе” падведзена канчатковая рыса ў даволі важным і адказным перыядзе сваёй дзейнасці — падпісной кампаніі на сёлетнія першыя квартал і паўгоддзе. Менавіта напярэдадні Новага года па старым стылі адбыўся розыгрыш прызоў сярод нашых падпісчыкаў. Паспрабаваць шчасця выявілі жаданне больш за сотню чалавек.
Пачатак працоўнага дня 13 студзеня распачаўся з агульнага збору ўсіх работнікаў рэдакцыі ва ўласным прэс-цэнтры. Настрой у кожнага прыўзняты, аб чым сведчылі жарты, смех. Усё ж сабраліся, каб зрабіць добрую і карысную справу для людзей, якія з’яўляюцца нашымі надзейнымі сябрамі – падпісчыкамі “Новага Палесся”. Тым больш што і гасцей запрасілі, каб паўдзельнічаць у розыгрышы. Сярод іх Інна Коршак, пенсіянерка, Людміла Іванова, спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і Ірына Наяброва, працаўніца КУП “Пячатнік”. У пэўнай ступені яны і склалі арбітражную камісію, якая і сачыла за ўсім працэсам, каб ён прайшоў справядліва.
За справу ўзяліся адразу, як толькі ў скрынку былі ссыпаны жэтоны. Загадчык аддзела сельскай гаспадаркі Сяргей Белка, добра іх перамяшаў, пасля чаго прапанаваў усім прысутным выцягнуць карткі і назваць нумары, што значыліся на іх. Выконваючы абавязкі галоўнага рэдактара Аляксандр Кіцура тут жа называў імёны і прозвішчы шчасліўчыкаў, а таксама прызы, што ім выпалі. Канечне ж, усіх цікавіла, каму ж дастануцца качка і трус. Інтрыгу вырашылі захаваць да канца мерапрыемства. Гэта ўдалося. Выцягнуты чарговы нумар «89», пад якім зашыфраваны падпісны квіток жыткаўчанкі Галіны Долгай. Жанчына стала ўладальніцай труса (на здымку), а вось качка дасталася Алене Літвінка з аграгарадка Азяраны.
розыгрыш2Людміла Іванова ішла, каб паўдзельнічаць у розыгрышы і выцягнула шчаслівы білет.
– Выпісваю раёнку тры дзясяткі гадоў, – расказвала Людміла Іванаўна, – а вось паўдзельнічаць у аб’яўленай газетай акцыі вырашыла ўпершыню. І адразу так пашанцавала, проста не чакала (на здымку справа).
Нездарма кажуць, што навічкам шчасціць. А яшчэ і час мерапрыемства падабраны даволі ўдала, у самыя чарадзейныя дні года. Магчыма, гэта таксама паспрыяла поспеху Людмілы і іншых нашых падпісчыкаў.
Не адна Людміла Іванаўна пакідала рэдакцыю ў той дзень з прыўзнятым настроем. Атрымаўшы ад супрацоўнікаў газеты паведамленні аб выйгрышах, за імі пачалі прыходзіць іншыя пераможцы конкурсу. У ліку такіх жыткаўчанкі Т. Урэнцава і А. Кірбай, якіх адарылі наборамі сыроў Тураўскага малочнага камбіната. Гэтыя прызы таксама змогуць пакаштаваць Святлана Галавач і Ніна Купрацэвіч з аграгарадкоў Бялёў і Дуброва. Жыхары аграгарадкоў Верасніца Аляксандр Пятрычыц і Рычова Надзея Марцінкевіч, а таксама жыткаўчанка Елізавета Галеня адзначаны наборамі кансерваванай прадукцыі тураўскіх перапрацоўшчыкаў. Аляксандр Касцюк з вёскі Беразіна выйграў набор посуду (на здымку злева). А вось уладальнікамі мяхоў са збажыной сталі М. Кулакевіч, Р. Коршак і А. Салавей – усе пражываюць у райцэнтры.
розыгрышДля кожнага перыядычнага друкаванага выдання вызначальным паказчыкам у рабоце з’яўляецца яго тыраж. Чым ён большы, тым, зразумела, запатрабаваней газета або часопіс у людзей. Нас, працаўнікоў “Новага Палесся”, вельмі радуе, што ў пачатку бягучага года калектыў амаль не страціў колькасці сваіх падпісчыкаў. Усіх іх мы называем сваімі сябрамі. Нездарма ж кажуць, што не май сто рублёў, а май сто сяброў. Да іх супрацоўнікі рэдакцыі адносяць не толькі тых жыхароў рэгіёна, што чытаюць і выпісваюць “Новае Палессе”, але і тых, хто дапамагае калектыву газеты паспяхова працаваць на тыраж. З кожным годам усё больш і больш кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, прыватных прадпрымальнікаў нам працягваюць руку дапамогі ў такой адказнай справе. Гэты год не стаў выключэннем. Што рэдакцыя ўдала правяла Дзень падпісчыка, а таксама конкурс рыбаловаў, вышэйзгаданы розыгрыш, заслуга нашых сяброў. Мы гаворым самыя шчырыя і цёплыя словы ўдзячнасці дырэктарам Тураўскага малочнага камбіната Вользе Луцко, акцыянерных таварыстваў “Тураўшчына” і “Людзяневічы” Андрэю Кузьменку і Анатолю Санюку, камунальных сельгаспрадпрыемстваў “Бялёў” і “Чырвоны Бор” Уладзіміру Ачапоўскаму і Віктару Раковічу, кіраўнікам прыватных структур: “ПавілайТорг” Алене Павілайціс і “Прэм’ер-Прэстыж” Галіне Трасцянюк, прадпрымальнікам Ніне Крупенька і Сяргею Салко, Уладзіміру Мельніку, які ўзначальвае філіял “Тураўскі кансервавы камбінат” ААТ “Тураўшчына”. Дзякуе калектыў установы і нашым партнёрам-паштавікам. Найбольш старанныя з іх таксама будуць узнагароджаны за сваю працу, накіраваную на павелічэнне тыражу выдання. Увогуле мы рады кожнаму новаму сябру, бо менавіта з іх дапамогай газета становіцца больш цікавай і запатрабаванай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.