Да будучых палявых работ у навучальнай установе за вышэйазначаны час плануецца адшліфаваць майстэрства больш за сотню механізатараў для сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна

обучениеДаволі насычаным будзе першы квартал бягучага года для майстроў і выкладчыкаў цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райсельгасхарчу Жыткавіцкага райвыканкама.
У прыватнасці, 55 прадстаўнікоў гэтай пачэснай і важнай для вёскі прафесіі будуць праходзіць курс, каб атрымаць больш высокія кваліфікацыйныя катэгорыі, што дасць магчымасць механізатарам працаваць падчас сельгаскампаній на больш складанай і сучаснай тэхніцы. Яшчэ тры дзясяткі працаўнікоў падчас заняткаў асвояць навыкі работы на машынах сельскагаспадарчага прызначэння вытворчасці ВА “Гомсельмаш”. У гэтым жыткавіцкім аграрыям дапамогуць спецыялісты прадпрыемства. Такая ж па колькасці група бу-дзе ўдасканальваць свае веды і навыкі па курсе “наладка і рэгуліроўка машын і агрэгатаў рознай спецыялізацыі”. Намаганні працаўнікоў вучэбнага цэнтра дадуць магчымасць механізатарам гаспадарак не толькі пашырыць свае прафесійныя магчымасці, навучыцца граматна і эфектыўна эксплуатаваць складаную сельскагаспадарчую тэхніку, а яшчэ і выконваць усе неабходныя агратэхнічныя прыёмы са значна вышэйшай якасцю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.