Працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў Жыткавіцкага раёна актыўна займаюцца нарыхтоўкай і вывазкай арганічных угнаенняў на палеткі

органикаЗіма для вяскоўцаў з’яўляецца парой, калі яны актыўна займаюцца нарыхтоўкай і вывазкай арганічных угнаенняў на палеткі. Пад будучую сяўбу гэтага эліксіру ўрадлівасці працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна мяркуюць унесці 250 тысяч тон. Таму арганіка на палі штодзённа паступае рытмічна.
Усяго на палеткі вывезена гэтых угнаенняў больш за сто шэсцьдзясят тысяч тон. Асабліва плённа кіпіць праца на трасах урадлівасці ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы”. З запланаваных 22 тысяч тон арганічных угнаенняў мясцовыя механізатары вывезлі ўжо больш за васемнаццаць тысяч. Заслугоўваюць увагі і справы працаўнікоў ААТ “Тураўшчына”, якія вывезлі на палі амаль восемдзесят тысяч тон арганікі. У цэлым, у кожнай гаспадарцы дастаўлена на палеткі ад паловы да сямідзесяці працэнтаў арганічных угнаенняў, да вызначаных аб’ёмаў вытворчым заданнем. Штодзённа фактычны паказчык прырастае больш чым на тысячу тон. Відавочна, што з такімі адносінамі да справы аграрыі раёна справяцца з планамі паспяхова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.