Аграрыі раёна на цяперашні час сутыкнуліся з праблемай, якая тычыцца назапашвання мінеральных угнаенняў пад будучую веснавую сяўбу

минералыСёння запасы гэтага элексіру ўрадлівасці ў сельгаспрадпрыемствах складаюць толькі васямнаццаць працэнтаў да неабходнага.
Патрабуецца мінеральных угнаенняў вяскоўцам 8059 тон у дзеючым рэчыве, а запас складае ўсяго 1477 тон. Вастрыню пытанню дадаткова надае і тое, што наяўная колькасць мінеральных угнаенняў, не збалансавана па NPK. У прыватнасці, забяспечанасць па азоту па раёну – чатырнаццаць працэнтаў, па калію – 32 працэнты, па фосфару – нуль. Несумненна, што даволі непрывабнае становішча з угнаеннямі ў гаспадарках спрабуюць выправіць за кошт іншых крыніц. Напрыклад, назапашванне арганікі. Згодна з заданнем яе сельгасвытворцам неабходна нарыхтаваць 250 тысяч тон. Працэс гэты ідзе даволі актыўна, як і справы з вывазкай арганічных угнаенняў на палеткі, іх дастаўлена ўжо амаль дзвесце тон. Добра працуюць на трасах урадлівасці механізатары акцыянерных таварыстваў “Прыазёрскае-Агра”, “Дзякавічы”, “Тураўшчына” і камунальнага сельгаспрадпрыемства “Бялёў”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.