Азімыя выстаялі

озимыеУ гэтыя дні супрацоўнікі Жыткавіцкай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводству, каранціну і ахове раслін паўторна праводзяць даследаванні пасеваў азімых каласавых і рапсу, каб вызначыць як культуры перанеслі маразы. Першы этап такой работы, вынікі якога ўжо прааналізаваны, паказаў, што азімыя зерневыя культуры знаходзяцца ў здавальняючым стане.
Добра перазімавалі пшаніца, трыцікале, жыта. А вось азімы рапс у шэрагу гаспадарак, як паказалі ўзятыя з палёў маналіты, моцна пацярпеў. Напрыклад, у КСУПе “Чырвоны Бор” на некаторых плошчах гібель гэтай расліны даходзіць да ста працэнтаў. А вось у КСУПе “Коленскае” і ААТ “Тураўшчына” пашкоджанасць азімага рапсу нязначная. Вынікі другога этапу абследавання пасеваў будуць вядомы праз два тыдні і дапамогуць спецыялістам яшчэ больш дакладна ацаніць стан азімых культур на палетках.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.