Пісьменнік дзвюх эпох

шамякинЮбілей Івана Шамякіна  прыпадае на 30 студзеня. Яго радзіма — вёска Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Дзяцінства прайшло на ўлонні прыроды.

Закончыў Маскоўскую сямігодку, Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, затым завочнае аддзяленне Гомельскага педінстытута імя В. Чкалава і рэспубліканскую партыйную школу. Пасля заканчэння тэхнікума  яго, як маладога настаўніка, накіравалі ў Беласток на працу тэхнікам на прамкамбінаце, быў прызваны ў войска, служыў у зянітна-артылерыйскай часці ў Мурманску. У час вайны служыў зенітчыкам на поўначы, ваяваў з фашыстамі ў Польшчы, перамогу сустрэў на Одэры. Быў камандзірам гармат, а потым камсоргам дывізіі.

У час вучобы ў тэхнікуме захапленне словам прывяло юнака ў літаратурнае аб’яднанне пры “Гомельскай праўдзе”, дзе пазнаёміўся з іншымі паэтамі. Тады і пачаў пісаць вершы, але першай удачай было апавяданне пра маладую фельчарку. Правобразам галоўнай гераіні была Маша Кротава, якая стала яго жонкай.

У даваенны час напісаны шэраг твораў, але яны не былі апублікаваны, хоць пачынаючы пісьменнік атрымаў грунтоўную рэцэнзію М. Лынькова на апавяданні, дасланыя ў часопіс “Полымя рэвалюцыі”.

У час службы ў войску, нават на фронце не пераставаў пісаць.

Пасля дэмабілізацыі з войска вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у в. Пракопаўка, быў сакратаром мясцовай партарганізацыі. Пераехаў у Мінск, вучыўся ў Рэспубліканскай партыйнай школе, па заканчэнні якой быў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, потым працаваў галоўным рэдактарам часопіса “Советская Отчизна”.

У час службы ў Германіі, пасля капітуляцыі фашыстаў, было шмат часу, тады і быў напісаны шэраг апавяданняў і аповесць “Помста”, якая ў 1945 годзе апублікавана ў часопісе “Полымя”.

Яго пяру належаць творы: раман “Крыніца”, пенталогія “Трывожнае шчасце”, раман “Атланты і карыятыды”, раманы “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, “Вялікая княгіня”, аповесці “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”, у якіх закранаюцца тэмы Вялікай Айчыннай вайны, пасляваеннага жыцця, сучасныя горад і вёска, чарнобыльская, гістарычная тэмы. У яго творчай манеры мае месца імкненне прааналізаваць грамадскія працэсы, зварот да актуальных праблем часу, уменне стварыць інтрыгуючы сюжэт, абвостранасць канфліктаў, спалучэнне сучаснага і мінулага,зварот да праблем маральна-этычнага характару.

У 1951 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР за раман “Глыбокая плынь”, у 1957 годзе — уручана Літаратурная прэмія імя Я. Коласа за раман “Крыніцы”, у 1967 годзе — Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Я. Коласа за раман “Сэрца на далоні”, у 1972 годзе прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі, у 1978  — стаў лаўрэатам юбілейнай літаратурнай  прэмііі Міністэрства абароны СССР за кнігу “Гандлярка і паэт”. У 1982 годзе Дзяржаўная прэмія БССР у галіне тэатральнага мастацтва , кінематаграфіі, радыё, тэлебачання за фільм “Вазьму твой боль”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.