У госці да паштавікоў Жыткаўшчыны

почтальоны подаркиКожная праца, якая прыносіць карысць людзям, абавязкова павінна быць аддзячана. Вось з такой думкай супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты завіталі ў госці да працаўнікоў Жыткавіцкага раённага вузла паштовай сувязі, каб уручыць падарункі тым паштальёнам, якія найбольш плённа пашчыравалі на падпісны тыраж “Новага Палесся”.

Як паказваюць вынікі падпісных кампаній, дзякуючы моцнаму партнёрству рэдакцыі з работнікамі паштовай сувязі раёна, нягледзячы ні на якія перыпетыі нашага часу, тыраж «Новага палесся» застаецца стабільным. Менавіта на гэтым зрабіў акцэнт, дзякуючы ўсім паштавікам за іх старанне, супрацоўнік газеты Сяргей Белка. Ён жа выказаў надзею, што такое цеснае і моцнае, а самае галоўнае выніковае партнёрства будзе захоўвацца і ў будучым. Потым былі ўручаны падарункі паштальёнам, якія падчас падпісной кампаніі аформілі найбольшую колькасць экземпляраў “Новага Палесся”. У ліку тых, хто заслужыў каштоўныя прызы ад рэдакцыі — Кацярына Шчакатовіч з Бялёўскага аддзялення сувязі, Людміла Атаманчук з гарадскога аддзялення сувязі №2 (мікрараён Азёрны), Алена Курылец з Чырвоненскага аддзялення сувязі, Жанна Касабуцкая  з перасовачнага аддзялення сувязі, якое абслугоўвае вёску Вятчын, і Святлана Башкевіч, начальнік аддзела падпіскі раённага вузла паштовай сувязі. Сувеніры былі ўручаны начальнікам вышэйзгаданых паштовых аддзяленняў, якія і перададуць узнагароды  сваім падначаленым. У дадатак да падарункаў рэдакцыя жадае гэтым і іншым жанчынам-паштавікам поспехаў у іх так неабходнай працы, моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту. І зразумела, каб з кожным годам яны сваім стараннем прымнажалі  колькасць сяброў раённай газеты.

Сяргей Мікалаеў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.