За здаровы лад жыцця на Жыткаўшчыне

быць здаровым прэстыжнаЗдароўе — адна з важнейшых жыццёвых   каштоўнасцей чалавека, залог яго дабрабыту і даўгалецця.  Аднак жа  яно — не  латарэйны  білет.

Яго  падмурак закладваецца з дзяцінства. А дзеля закладкі гэтага падмурку патрабуюцца сілы.  Ніколі не стане моцным,  здаровым і вынослівым чалавек, які спыняе намаганні пры першых  прыкметах стомленасці, шукае лягчэйшую працу, пазбягае  цяжкасцей. І наадварот, той, хто вучыцца змагацца са стомаю, — развівае ў сабе вынослівасць і з  большай лёгкасцю спраўляецца з працай, якая спачатку здавалася надзвычай цяжкай. Але не толькі гэты фактар дзеліць людзей  на фізічна актыўных і пасіўных.

Сучасныя людзі менш рухаюцца, больш часу праводзяць за камп’ютарам, ля экрана тэлевізара. Таму зараз вельмі важна захаваць здароўе. Гэта, перш за ўсе, дасягаецца шляхам павышэння ролі спорту ў жыцці. Вельмі важна ацаніць спорт, як прэстыжны і правільны накірунак жыцця. Патрэбна больш часу аддаваць актыўнаму адпачынку.

Актыўны адпачынак не толькі здымае стомленасць, аднаўляе сілы, але і спрыяе яшчэ большаму яе павышэнню, пры гэтым арганізм як бы трэніруецца.

Сістэматычныя заняткі спортам  дапамогуць павысіць працаздольнасць, умацаваць здароўе і прадоўжыць жыццё.

Бадай, любімым відам адпачынку з’яўляецца  турысцкі паход. Яны ў нашым класе сталі традыцыйнымі. Пераважна гэта паходы выхаднога дня. Асабліва мы любім адпачываць увесну . Празрыстае і чыстае ранішняе паветра сустракае нас, калі мы робім першы крок  да доўгачаканага паходу.

Мае адносіны да такіх адпачынкаў, якія дораць радасць, кучу прыемных успамінаў, цудоўныя фотаздымкі на памяць, здымаюць стомленасць, згуртоўваюць класны калектыў, — вельмі станоўчыя.

Мода на здароўе — гэта прыгожа. Культура здароўя і прыгажосці павінна ўвайсці у наш лад жыцця з маладосці. Вельмі важна, каб сталі моднымі, увайшлі ў быт, у лад жыцця сістэматычныя заняткі фізкультурай і спортам, бег, хадзьба, правільнае, рацыянальнае харчаванне, добра наладжаныя праца і адпачынак, вызначаны рэжым працы і адпачынку, здаровы псіхалагічны клімат у школе і дома.Усе гэта кампаненты і фактары здаровага ладу жыцця. Здароўе — адна з важнейшых сацыяльных каштоўнасцей нашага грамадства. Зберагчы і ўмацаваць яго — гэта і жыццёвая неабходнасць, і маральны абавязак кожнага чалавека. Да такога разумення катэгорыі здароўя прывёў сам час! Быць здаровым прэстыжна! Гэта вельмі правільна! Гэта патрэбна засвоіць і ажыццявіць.

М. Ефімовіч,

вучань 9 класа Мілевіцкага дзіцячага

 сада-сярэдняй школы.

al Narrow Bold»;text-transform: none;font-weight:normal;mso-bidi-font-weight:bold’>Члены клуба “Юный журналист”

 

ГУО “Хильчицкий

детский  сад-средняя школа”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.