Для вучняў школ нашага раёна, якія жадаюць звязаць свой лёс з армейскай службай, маецца добрая магчымасць пазнаёміцца з будучай прафесіяй

суворовскоеДаведацца пра вайсковыя спецыяльнасці можна будзе падчас Дня адчыненых дзвярэй, якія ў бягучым месяцы пройдуць ва ўстановах адукацыі “ Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь” і “Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча”.
У ваеннай акадэміі вышэйзгаданае мерапрыемства будзе ладзіцца 26 сакавіка а дзясятай гадзіне. Будучых афіцэраў, цяперашніх школьнікаў 9-11 класаў, у навучальнай установе чакаюць па адрасе: г. Мінск, праспект Незалежнасці 220, ваенная акадэмія, клуб “Ракетчык”. Праезд да кузніцы ваенных кадраў ад станцыі мятро “Уручча” аўтобусамі №№15, 99, 271, 286, 343, 396 да прыпынку “Ваенная акадэмія”.
Падчас Дня адчыненых дзвярэй наведвальнікам падрабязна раскажуць, што патрэбна, каб паступіць у навучальную ўстанову, пра парадак навучання ў ёй. Для ўсіх будзе праведзена экскурсія па факультэтах, дзе можна пазнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай акадэміі, жыццём і бытам курсантаў.
А вось Дзень адчыненых дзвярэй у Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчы адбудзецца 19 сакавіка. А дзясятай гадзіне раніцы тут чакаюць вучняў 5-7 класаў. Мерапрыемства будзе праводзіцца па адрасе г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 29. Даехаць да вучылішча можна тралейбусамі №№12, 29, 37, 40, 46, 53, а таксама аўтобусамі 24, 39, 57, і 91 ад станцыі мятро “Няміга” да прыпынку “Оперны тэатр”. Для маючых жаданне вучыцца ў сувораўскім вучылішчы падчас вышэйзгаданага мерапрыемства будзе арганізавана сустрэча з камандаваннем установы, якое раскажа пра правілы прыёму, асаблівасцях вучэбнага працэсу, арганізацыі вольнага часу сувораўцаў, іх бытавога забеспячэння.
Несумненна, што для школьнікаў мерапрыемствы ў вядучых ваенных навучальных установах стануць карыснымі, найперш у прафарыентацыйным плане, і дапамогуць свядома абраць будучую спецыяльнасць
Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.