Добрую запраўку арганічнымі ўгнаеннямі мяркуюць даць будучым пасевам кукурузы ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы”

посев-кукурузыЗгодна з планамі кіраўніцтва гаспадаркі кожны гектар пад вышэйзгаданай культурай сёлета атрымае па семдзесят тон арганікі.
Каб гэтае заданне выканаць паспяхова, механізатары сельгаспрадпрыемства ўсе зімовыя месяцы плённа працавалі, так бы мовіць, на трасах урадлівасці. Для чаго быў створаны спецыялізаваны ўнутрыгаспадарчы механізаваны атрад па вывазцы арганікі. У яго склад увялі некалькі энерганасычаных трактароў з вялікагрузнымі прычэпамі, а таксама тэхніку для пагрузкі. Поспеху ў рабоце структурнага падраздзялення садзейнічала і тое, што важную справу даручылі выконваць вопытным і спрактыкаваным механізатарам. Таму і не дзіўна, што кожны дзень яны дастаўлялі і ўносілі на палі па некалькі соцень тон арганічных угнаенняў. Тым больш што і поле дзейнасці для атрада створана ў акцыянерным таварыстве даволі значнае. Жывёла на многіх фермах утрымліваецца бяспрывязна на мяккай падсцілцы, для якой выкарыстоўвалі не толькі салому, але і апілкі. Таму за зіму яе мяняць у памяшканнях даводзілася не раз. Плён працы Сяргея Ахоценкі, Уладзіміра Мясніковіча і Сяргея Касцюка, апошні задзейнічаны на пагрузцы ўгнаенняў, красамоўна характарызуюць наступныя лічбы. Пры заданні 22 тысячы тон арганікі яны даставілі яе на палеткі 25,3 тысячы тон. Амаль восем тысяч тон угнаенняў унесена ў глебу. І, як бачна, справа на гэтым не спыняецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.