Любоў да кнігі кіраўніка Жыткавіцкай дзіцячай бібліятэкі

бондареваЦяпер Валянціна Мікалаеўна на пасадзе кіраўніка Жыткавіцкай дзіцячай бібліятэкі стараецца працаваць так, каб кожны маленькі жыхар райцэнтра з такой жа вялікай пашанай ставіўся да друкаванага слова, як некалі яна.
— Кніг у нашым доме заўсёды было шмат. Бацька вельмі любіў чытаць , таму з кожнай камандзіроўкі іх прывозіў многа. І мы далучаліся да такой высакароднай справы, — успамінае сваё маленства жанчына. — Потым старэйшая сястра стала бібліятэкарам, і я з задавальненнем ёй дапамагала. Вось так і сама вырашыла звязаць свой лёс з кніжнай справай, пайшла вучыцца ў Мінскі інстытут культуры.
30 гадоў Валянціны Бондаравай звязаны з бібліятэкай. Працавала ў гэтых установах у нашым раёне, нават ва ўкраінскім горадзе Марыўпалі. З 2008 года ўзначаліла Жыткавіцкую дзіцячую бібліятэку. З самага пачатку сваёй працоўнай дзейнасці разам з калегамі рабіла і робіць нямала ўсяго, каб дзеці палюбілі чытанне. Таму ва ўстанове праводзіцца мноства розных мерапрыемстваў з удзелам юных чытачоў, выхаванцаў дзіцячых садзікаў. Ды і самі бібліятэкары часта ходзяць да сваіх наведвальнікаў з кніжкамі ў госці. Які гэта прыносіць плён, можна меркаваць па наступных лічбах. Зараз у Жыткавіцкай дзіцячай бібліятэкі больш за дзве тысячы чытачоў. За мінулы год яны зрабілі 22477 наведванняў ва ўстанову, падчас якіх было 46174 кнігавыдачы. Таму ў бібліятэкараў і ў самой Валянціны Мікалаеўны ёсць толькі адно жаданне, каб да іх на паліцы з кожным годам паступала больш новых і цікавых выданняў, каб задаволіць попыт сваіх маленькіх чытачоў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.