Не першы год у ліку ўдзельнікаў раённага злёту перадавікоў узнагароды за плённую працу атрымліваюць гаспадары аб’ектаў агратурызму

усадьбаУжо які год запар у ліку ўдзельнікаў раённага злёту перадавікоў заслужаныя ўзнагароды за плённую працу на карысць нашага грамадства атрымліваюць і гаспадары аб’ектаў агратурызму. Па выніках леташняй дзейнасці гэтае пачэснае права заслужыла аграсядзіба “Астравок”, гаспадаром якой з’яўляецца Яўген Горбач.
Ганаровую ўзнагароду Яўген Станіслававіч атрымаў заслужана. За мінулы год на яго аграсядзібе адпачылі 187 турыстаў — якім гаспадаром было аказана 22 паслугі. Варты ўвагі і цудоўнае добраўпарадкаванне турыстычнага аб’екта, а таксама яго дынамічнае развіццё.
Сярод іншых аграсядзіб нашага рэгіёна, што летась радавалі турыстаў адпачынкам на ўлонні вясковым, таксама добрых вынікаў у працы дабіліся аб’екты “Закінуты рай” Аляксандра Масла і “Коло Струменя” Ірыны Сяргейчык.
На цяперашні час у нашым раёне маецца 17 аб’ектаў аграэкатурызму, якія належаць фізічным асобам. У дванаццаці з іх прымалі гасцей. У агульнай колькасці іх наведалі 684 чалавекі, якім гаспадары аказалі за прайшоўшы год паслуг на больш як 285 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага ў раёне яшчэ шэсць агратурыстычных аб’ектаў належаць юрыдычным асобам.
Галоўнае ў гэтай дзейнасці, што галіна мае добрую перспектыву для развіцця. Аб чым сведчыць наступны факт: турыстаў на Жыткаўшчыне з кожным годам большае, як і растуць узровень іх абслугоўвання і колькасць паслуг, што прадастаўляюцца гасцям гаспадарамі аграсядзіб.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.