Сваімі сіламі вядуць добраўпарадкаванне грамадскіх могілак Мілевіц-кі сельвыканкам і жыхары вёскі Іёвічы

могилкиЯк паведамілі ў сельскім Савеце, ініцыятыву мясцовай улады аб навядзенні парадку ў месцы пахавання падтрымалі практычна ўсе ўраджэнцы населенага пункта, нават тыя, што даўно пражываюць у іншых паселішчах і рэгіёнах краіны. Менавіта дзякуючы актыўнасці людзей удалося сабраць больш за дзясятак мільёнаў рублёў, за якія плануецца ўстанавіць новую агароджу. Пэўную фінансавую дапамогу для набыцця матэрыялаў аказаў і сельвыканкам. Сумеснымі намаганнямі ўдасца абнавіць агароджу па ўсяму перыметру могілак, пры чым з цэнтральнага боку будуць устаноўлены жалезабетонныя пліты. Усе работы выканаюць вяскоўцы разам з мясцовай уладай уласнымі сіламі. Як гэта было зроблена падчас навядзення ў месцы пахавання чысціні і пілавання старых дрэў. Дарэчы, у Іёвічах гэта апошнія могілкі ў Мілевіцкім сельскім Савеце, дзе будзе праведзена вялікае абнаўленне. Астатнія шэсць месцаў пахавання поўнасцю ўжо добраўпарадкаваны за апошнія гады.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.