Час у Жыткавічах наводзіць парадак

субботникЗ наступленнем веснавых цёплых дзянькоў у раёне значна актывізаваліся работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў.
Жыткаўчане паўсюдна падтрымалі заклік уладаў па навядзенні парадку ў месцах пражывання і на вытворчых тэрыторыях. Таму дружна выйшлі на іх уборку. Асабліва гэта было прыкметна ў апошнія сакавіцкія дні, калі падмяталі, падграбалі, чысцілі на вуліцах і ля вытворчых аб’ектаў цэлымі працоўнымі калектывамі. Не засталіся ўбаку ад агульнай і карыснай справы і гаспадары-прыватнікі, якія працавалі ў сваіх дварах і ля ўласных сядзіб.
Зразумела, што гэта толькі пачатак у дзейнасці па добраўпарадкаванні, бо планаў у гэтым накірунку ў раёне намечана вельмі і вельмі шмат і іх здзяйсненне будзе ажыццяўляцца не адзін дзень. Ці будзем жыць у сваім агульным доме, які называецца Жыткаўшчына ў прыгажосці і чысціні залежыць толькі ад нас. Таму кожны жыхар павінен унесці пасільны ўклад у справу добраўпарадкавання.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.