Прыйшлі кароўкі ў “зялёную сталоўку”

коровы2537 галоў грамадскага статка пераведзены на гэтым тыдні на пашавае ўтрыманне. Жывёлы выганяюцца на азімыя па чатыры гадзіны ў суткі з мэтай прафілактыкі захворванняў, паляпшэння работы па ўзнаўленню, а таксама насычэння вітамінамі.
На цяперашні час сярэдні дзённы надой ад каровы на грамадскіх фермах сельгаспрадпрыемстваў складае 14,4 кілаграмы сырадою, што на трыста грамаў болей, чым летась. На сто тры працэнты ў параўнанні з мінулагоднім вырас і валавы надой, зараз сутачная яго велічыня складае больш за 121 тону, з якіх амаль 108 тон прадаецца перапрацоўшчыкам.
За тры прайшоўшыя месяцы бягучага года ў грамадскім сектары раёна валавая вытворчасць малака склала 10159, 4 тоны, што перавышае леташні ўзровень на 104,7 працэнта. Ад адной каровы надоена за азначаны час 1208 кілаграмаў пры росце 63 кілаграмы.
Добра пастаўлена і арганізавана справа па выпасу на азімых дойнага статка ў КСУПе “Коленскае”. На малочнатаварным комплексе “Пасека” адзін з гуртоў даглядаюць пастухі Міхаіл Іглінскі і Уладзімір Галавач. За тым, каб выпас вёўся тэхналагічна, пастаянна сочыць начальнік комплексу Вадзім Сінебабко. Яны задаволены, як спорыцца работа, і спадзяюцца, што цяперашнія старанні прынясуць у хуткім часе належную аддачу ў выглядзе важкіх надояў малака.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.