Для будучых поспехаў жывёлаводаў на Жыткаўшчыне

туровщина3Механізатар КСУП “Коленскае” Аляксандр Дрынеўскі – корманарыхтоўшчык вопытны, з вялікім стажам работы за плячыма. І сёлета ён адным з першых вывеў свой кормаздабываючы комплекс на сенакосныя ўгоддзі гаспадаркі, дзе адразу шчыра і старанна ўзяўся за звыклую для сябе справу.
— Працуецца з задавальненнем, — расказвае падчас кароткага прыпынку Аляксандр Іванавіч. — Травастой сёлета на сенажацях вырас густы і высокі, ды і надвор’е не перашкаджае рабоце. Таму і травяная маса на сянаж паступае добра правяленая, ад чаго толькі выйграе якасць будучага корму. Галоўнае, каб паліва не бракавала, а з пастаўленымі задачамі мы справімся. Жывёла зімой галадаць не будзе.
Механізатара невыпадкова турбуе паліўная праблема. Менавіта з- за яе да масавай уборкі траў першым укосам у туровщина1сельгаспрадпрыемстве прыступілі пазней, чым планавалі. Але, як толькі набылі дастатковую колькасць гаруча-змазачных матэрыялаў, на сенажацях мясцовыя корманарыхтоўшчыкі ўзялі высокія тэмпы. А ўсё чаму? Найперш таму, што нягледзячы на дэфіцыт паліўных рэсурсаў, знаходзілі іх для тэхнікі, каб актыўна весці касьбу траў. У няпростай сітуацыі з гэтай задачай справіліся выдатна Уладзімір Кірбай і Мікалай Хільман, чым падрыхтавалі аб’ёмы для дзейнасці кормаздабываючага атрада для назапашвання сенажу і сена. Таму цяпер і працуе Аляксандр Дрынеўскі са сваімі калегамі Паўлам Казак і Мікалаем Гулютам з цудоўным настроем, бо ёсць прастор, дзе яны могуць развярнуцца са сваёй магутнай тэхнікай.
Тэхналогія закладкі сенажу ў КСУПе “Коленскае” адпрацавана гадамі. І вызначальнай рысай у гэтай рабоце з’яўляецца туровщина2наступнае, каб нарыхтаваць большую колькасць корму высокай якасці з мінімальнымі затратамі. Робіцца гэта звычайна дзякуючы высокай арганізацыі працы. На ўборцы валкоў прасушанай травы адразу задзейнічаюць значныя тэхнічныя магутнасці, каб весці ўсе работы ў комплексе. У склад механізаванага атрада ўключаць некалькі кормаздабываючых камбайнаў, дастатковую колькасць трактароў для перавозкі здробненай масы, граблі для пад’ёму валкоў, машыны для трамбоўкі. Усё гэта дзейнічае, нібы добра адладжаны гадзіннікавы механізм. Спрыяе тэмпам работы і тое, што ў гаспадарцы стараюцца, каб плячо перавозкі масы з лугоў да месца закладкі было як мага меншым. А гэта яшчэ і значная эканомія дорагакаштуючых дэфіцытных паліўных рэсурсаў.
— Сянаж назапашваем у курганах не першы год, — расказвае брыгадзір Алена Лой. — Як паказвае практыка, корм добра захоўваецца, галоўнае, каб травяная маса падчас закладкі пастаянна і бесперапынна трамбавалася. А з гэтым праблем няма. Зараз на трамбоўцы задзейнічаны два трактары “Кіравец” і “Амкадор”, за рулём якіх вопытныя і спрактыкаваныя механізатары Аляксандр Пятрушкевіч і Мікалай Жук. Яны сваю справу ведаюць, што пацвярджаецца кантрольнымі паказчыкамі тэмпературы масы. Яны заўсёды ў норме.
Сёлета корманарыхтоўшчыкі камунальнага сельгаспрадпрыемства “Коленскае” запланавалі на зімоўку грамадскаму статку назапасіць 7200 тон сенажу. З гэтай колькасці ўжо маецца больш за паўтысячы тон. Але мяркуючы па маючых травяных абшарах гаспадаркі, заданне па назапашванні сенажу будзе выканана.
Паралельна з нарыхтоўкай сенажу ў сельгаспрадпрыемстве ідзе і назапашванне сена. Гэтага корму пад павеці запланавана пакласці 1100 тон. Першыя паўсотні тон цюкоў ужо звезены і складзены ў сцірты. Гэта сведчыць аб тым, што напрасаваныя механізатарам Ігарам Шакалянам за дзень рулоны сена не залежваюцца на сенажаці, а адразу дастаўляюцца да месца складзіравання. Вынікова працаваць Шакаляну дапамагае механізатар Станіслаў Козел, які зграбае валкі травы. Адным словам, у КСУПе “Коленскае” праца на “зялёным жніве” пастаўлена так, каб у самыя сціслыя тэрміны ўбраць травы першым укосам і атрымаць паўнацэнны другі. Усё ж, як ні кажы, а асновай для поспехаў жывёлагадоўчай галіны з’яўляецца трывалая кармавая база. Яе і ствараюць у гэтыя дні сваім стараннем мясцовыя механізатары.
Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.