Перспектывы для вёскі на Жыткаўшчыне

Люденевичи ЗумерфельдНаталля Зумерфельд у ліку тых, каго Жыткаўшчына дэлегавала на пяты Ўсебеларускі сход. Працуе жанчына ў акцыянерным таварыстве “Людзяневічы” загадчыкам малочнатаварнага комплексу. Таму на народным форуме, безумоўна, спадзяецца, што вялікая ўвага будзе нададзена абмеркаванню пытанняў, звязаных з будучым развіццём беларускай вёскі.
Наталля Леанідаўна з’яўляецца сведкам усіх тых падзей, што адбыліся за апошнія пяць гадоў і праходзяць цяпер у вясковым жыцці. Дзякуючы гэтаму яна сама зараз працуе на сучасным новым малочнатаварным комплексе, дзе замест ручной працы шырока прымяняецца механізацыя. За адзначаны вышэй тэрмін сельгаспрадпрыемства намнога прыбавіла свой вытворчы патэнцыял. Напрыклад, за мінулы год па надою малака ад каровы людзяневіцкія жывёлаводы зусім няшмат не дацягнулі да пяцітоннага рубяжу. Але сёлета рост не спыняецца, таму ёсць усе падставы дабіцца важкага паказчыка. Дарэчы, як адзначыла Наталля Зумерфельд, за мінулы месяц на яе комплексе вытворчасць малака павялічана ў параўнанні з мінулагоднім перыядам на трыццаць працэнтаў. Радуе і тое, што ў гаспадарцы шмат уведзена новага жылля, значна абнавіўся машынны парк. Хаця і праблем яшчэ ў вёсцы маецца нямала. Менавіта пра шляхі іх вырашэння і спадзяецца атрымаць адказы на Усебеларускім сходзе Наталля Леанідаўна. Канечне, найперш яе хвалюе эканамічны блок пытанняў аграрнай галіны. Нягледзячы на тое, што вяскоўцы значна палепшылі свае вытворчыя паказчыкі, але лепш ад гэтага ім не стала: цэны на іх прадукцыю практычна не мяняюцца, а вось на паліва, угнаенні, запчасткі, тэхніку растуць, нібы на дражджах. Канечне, дзяржава аказвае падтрымку вяскоўцам, але яна не вельмі значная. Безумоўна, такі стан рэчаў адмоўна сказваецца на фінансавым становішчы аграрнай галіны, і ў прыватнасці, яе гаспадаркі. Адсюль і невысокія заробкі сялян, якія працуюць, вобразна кажучы, ад рання да змяркання.
Хвалюе Наталлю Зумерфельд і развіццё сацыяльнай сферы вёскі. Людзяневічы, як заўважае жанчына, сталі аграгарадком, але для камфортнага жыцця людзей тут яшчэ вельмі далёка. Для адпачынку толькі адзін Дом культуры, закрыўся комплексна-прыёмны пункт, у краме невялікі выбар тавараў і іншае. А што ўжо казаць пра меншыя сельскія паселішчы.
— Я вельмі ганаруся тым, што працаўнікі раёна аказалі мне высокі давер, абралі дэлегатам на пяты Ўсебеларускі сход, — гаворыць Наталля Зумерфельд. — Упэўнена, што падчас выпрацоўкі стратэгіі развіцця дзяржавы на наступную пяцігодку знойдуцца вычарпальныя адказы і на пытанні, якія хвалююць вяскоўцаў.
Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.