У казачнай краіне цудаў

першага чэрвеня пабывалі прыкладна дзве з паловай сотні выхаванцаў дзіцячых садзікаў райцэнтра. Незвычайнымі чарадзействамі, рознымі забавамі маленькіх жыткаўчан у такой рукатворнай краіне ў Міжнародны дзень абароны дзяцей сустракалі работнікі гарадскога Цэнтра культуры, якія арганізавалі для ўсіх гасцей з такой нагоды вялікае свята.
Прайшло яно на танцавальнай пляцоўцы ў гарадскім парку імя Міколы Гамолкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія завіталі на мерапрыемства, адразу далучаліся да акцыі “Мы маленькія людзі вялікай зямлі”. Падчас яе малых весялілі казачныя героі, кожнаму яны дарылі падрункі. Не было межаў весялосці і радасці дзятсадаўцаў і падчас тэатралізаваных пастановак, гульнёва-забаўляльных праграм, спадарожнікамі якіх былі спевы, танцы і музыка. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, якія ім прапаноўваліся. У памяці малых яркай старонкай ад прайшоўшага свята застануцца і выступленні супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і кіраўніка раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.