Запасы кармоў павялічваюцца

Касьба траў першым укосам з вызначаных заданнем 6197 гектараў у сельгаспрадпрыемствах раёна праведзена на 4372 гектарах. Гэта па стану на 6 чэрвеня складала 71 працэнт ад агульнай плошчы. Працаўнікі КСУПаў “Коленскае” і “Бялёў” з планамі па кашэнню траў справіліся поўнасцю.
З падсушанай травяной масы ў гаспадарках актыўна вядзецца назапашванне сена і сенажу на зімоўку грамадскаму статку. Першага віду корму пакладзена пад павеці на вышэйазначаную дату 663 тоны. Асабліва плённа тут працуюць корманарыхтоўшчыкі акцыянернага таварыства “Людзяневічы”, якія стварылі запас сена ў аб’ёме амаль чатырыста тон. Усяго ж на зімоўку грамадскай жывёле сена патрэбна назапасіць амаль трынаццаць тысяч тон. На цяперашні час ў гаспадарках раёна закладзена ў траншэі і курганы больш чатырнаццаці тон сенажу. Гэта 25 працэнтаў ад 56000 тон, што запланавана корманарыхтоўшчыкамі мець сёлета.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.