898 тон збажыны намалацілі аграрыі раёна

Уборка898 тон збажыны намалацілі аграрыі раёна з пачатку сёлетняга жніва. Дадзеныя прыведзены па стану на 15 ліпеня. Усяго хлебаробам жыткаўшчыны ў бягучым годзе неабходна ўбраць 12265 гектараў зерневых культур. Найбольшыя плошчы пад хлебнай нівай заняты ў акцыянерных таварыствах “Людзяневічы” (3200 гектараў), “Тураўшчына” (2026) і камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае” (1816 гектараў).

На вышэйадзначаную дату ў сярэднім з кожнага ўбранага гектара ў раёне намалочваюць па 28,4 цэнтнера зерня, гэта больш як у мінулым годзе. Самая ж высокая ўраджайнасць на цяперашні час у акцыянерным таварыстве “Тураўшчына” – 57,4 цэнтнера з гектара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.