Прырост стабільны

як спрацавалиЗа шэсць месяцаў жывёлаводы раёна ад адной каровы надаілі па 2565 кілаграмаў малака. У параўнанні з леташнім перыядам прырост па надою склаў 115 кілаграмаў, а валавая вытворчасць малака павялічылася на 104,3 працэнта і дасягнула 21570,3 тоны.

Найбольш высокія паказчыкі ў працы паказваюць жывёлаводы ААТ “Тураўшчына”. Надой ад каровы ў гэтым сельгаспрадпрыемстве за азначаны перыяд дасягнуты ў памеры 3056 кілаграмаў з прыбаўкай да мінулагодняга 167 кілаграмаў. За гэты час у гаспадарцы валавы надой малака атрыманы ў памеры 9986,3 тоны пры росце 103,7 працэнта. Значна пацяжэлі надоі ад каровы (на 331 кілаграм) з пачатку года і ў акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра”. Пры сярэднім надоі 2479 кілаграмаў тут атрымалі за паўгоддзе 2935,6 тоны малака пры росце 111,9 працэнта. Заслугоўваюць увагі  старанні па вытворчасці малака работнікаў ферм акцыянернага таварыства “Людзяневічы” і КСУПа “Чырвоны Бор”. Свае мінулагоднія валавыя паказчыкі жывёлаводы гэтых сельгаспрадпрыемстваў павялічылі адпаведна на 102,4 працэнта (2453 тоны) і на 108,5 працэнта (1707,1  тоны атрыманага малака). На жаль, крыху не дацягнулі да сваіх леташніх вытворчых здабыткаў  па выніках першага паўгоддзя ранейшыя флагманы малочнай вытворчасці раёна — КСУПы “Коленскае” і “Бялёў”. Па валаваму надою малака першая гаспадарка спрацавала на 99,2 працэнта, а другая – на 98,3 працэнта. Хаця, калі браць у разлік паказчык па надою ад адной каровы, то аператары машыннага даення гэтых сельгаспрадпрыемстваў знаходзяцца не  ў ліку горшых. Напрыклад, надой ад адной рагулі па КСУПу “Бялёў” складае 2503 кілаграмы, а па КСУПу “Коленскае” – 2290. Дарэчы, апошняе сельгаспрадпрыемства выглядае прыстойна і па валавай вытворчасці, маючы гэты паказчык у памеры 2519,1 тоны.

Калі малочная галіна забяспечыла прырост, то вось з вытворчасцю мяса справы абстаяць намнога горш. Толькі тры гаспадаркі палепшылі свае здабыткі за першае паўгоддзе да мінулагодняга ўзроўню. У прыватнасці, гэта акцыянерныя таварыствы “Тураўшчына” (102,1 працэнта), “Прыазёрскае-Агра” (106 працэнтаў) і камунальнае сельгаспрадпрыемства “Чырвоны бор” (108,5 працэнта). А вось сярод аўтсайдзераў апынулася РСУП “Агра-Лясквічы” аддзяленне Хлупін (63,6 працэнта). Як вынік такой несуцяшальнай сітуацыі, прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы атрымана 2304,8 тоны, або 97,9 працэнта да мінулагодняга. Сярэднясутачныя прывагі знізіліся на 48 грамаў і склалі 672 грамы. Як бачна, жывёлаводам раёна ёсць яшчэ над чым працаваць у будучым.

Сяргей МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.