Свята першага снапа прайшло на адным са збожжавых палеткаў у акцыянерным таварыстве «Тураўшчына».

УборкаПадчас мерапрыемства хлебаробаў раёна з пачаткам жніва шчыра віталі прадстаўнікі ўлады, самадзейныя артысты і многія іншыя госці. Належная пашана была аказана і працаўніку, які сёлета ўпершыню будзе ўбіраць ураджай каласавых.

Па даўняй традыцыі жанчыны ў нацыянальных строях пад мілагучныя спевы выжалі першы сноп залацістай збажыны, які быў уручаны кіраўніцтву раёна. Увогуле, на раённых зажынках нямала было праспявана цудоўных і прыгожых песень, у якіх ухвалялася нялёгкая праца вяскоўцаў, іх непадробная любоў да сваёй радзімы і зямлі.

Раённыя зажынкі яскрава засведчылі, што на Жыткаўшчыне шануюць традыцыі продкаў. Падрабязны матэрыял аб гэтым чытайце ў наступным нумары «Новага Палесся».

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.