Дзе на тэрыторыі Жыткавіцкага района можна лавіць рыбу бясплатна?

водоемЗ гэтым пытаннем у рэдакцыю газеты “Новае Палессе” звярнуліся жыхары Дзякавіцкага сельскага Савета. Вычарпальны каментарый на іх просьбу даў начальнік Жыткавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Івана Свежанца:

– Месцаў для бескаштоўнай аматарскай рыбнай лоўлі ў нашым раёне не так і шмат. У сваёй большасці вадаёмы знаходзяцца ў арандатараў, каб павудзіць у такіх угоддзях, патрабуецца купіць спецыяльную пуцёўку. Але можна зай-мацца рыбнай лоўляй і бясплатна. У прыватнасці, ажыццявіць гэта магчыма на меліярацыйных каналах, на невялікіх рачулках, якія не знаходзяцца ў пойме Прыпяці. Акрамя гэтага закінуць вуды можна  бескаштоўна і ў рацэ Случ, а таксама ў рэках Сцвіга і Скрыпіца. Праўда, у апошніх дзвюх блакітных артэрыях маюцца пэўныя тэрытарыяльныя абмежаванні. Так, на Сцвізе бясплатна лавіць рыбу дазваляецца, пачынаючы прыкладна на адлегласці 1,6 кіламетра ад маста ля аграгарадка Азяраны і далей уверх па цячэнні. На Скрыпіцы – ад першага гідрамеліярацыйнага збудавання і ўверх па цячэнні. Яшчэ можна бясплатна павудзіць у вадаёмах, акрамя восьмага, дзявятага, дзясятага, адзінаццатага і дзевятнаццатага кварталаў, што знаходзяцца ва ўрочышчы Булеў Мох.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.