Лідзіруе “Тураўшчына”

вынікі1Уборка каласавых у раёне праведзена на 28 ліпеня амаль на трэці плошчаў. Камбайнеры абмалацілі 3839 гектараў збажыны, сабраўшы пры  сярэдняй ураджайнасці 35,7 цэнтнера 13710 тон  зерня.  Што агульнараённы каравай штодзённа цяжэе, з’яўляецца вынікам нястомнай і стараннай працы камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў збожжатакоў, якія актыўна ўдзельнічаюць у працоўным саперніцтве. Аб тым, у каго з іх найбольш важкія вытворчыя здабыткі на сёлетнім жніве, раёнцы расказвае старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Цімашчэня.

Сярод камбайнавых экіпажаў лідзіруюць:

— камбайнер Генадзь Іванавіч Кот з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 115 гектараў збажыны і намалаціў 695 тон зерня;

— камбайнер Фёдар міхайлавіч Мажака з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 105 гектараў збажыны і намалаціў 635 тон зерня.

Найбольшую колькасць збажжа з поля на ток перавезлі:

— вадзіцель Ігар Андрэевіч Замжыцкі з ААТ “Тураўшчына”, які на аўтамашыне МАЗ -555142 даставіў з поля на ток 1080 тон збажыны;

— вадзіцель Сяргей іванавіч Леўкавец з ААТ “Тураўшчына”, які на аўтамашыне МАЗ- 555142 даставіў з поля  на ток 1007 тон збажыны.

Лепшыя вытворчыя здабыткі на дапрацоўцы зерня маюць:

— аператары Аляксей Мікалаевіч Малочка, Юрый Іванавіч Сяргейчык, Дзмітрый Фёдаравіч Белка і Фёдар Іванавіч Арцюховіч з ААТ “Тураўшчына”, якія на зернесушыльнай устаноўцы КЗСВ-40Г дапрацавалі 5600 тон зерня;

— аператары Уладзімір Дзмітрыевіч Купрацэвіч, Уладзімір Уладзіміравіч Макарэвіч і Уладзімір Мікалаевіч Марозаў з ААТ “Прыазёрскае-Агра”, якія дапрацавалі 990 тон зерня.

Тон у працы сярод маладых хлебаробаў задаюць:

— камбайнер Сяргей Уладзіміравіч Самцоў з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 128 гектараў збажыны і намалаціў 767 тон зерня;

— камбайнер Іван Міхайлавіч Ракавец з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 126 гектараў збажыны і намалаціў 760 тон зерня;

— вадзіцель Міхаіл Мікалаевіч Акуліч з ААТ “Тураўшчына”. Які на аўтамашыне МАЗ-555142 даставіў з поля на ток 671 тону збожжа.

Аналізуючы прамежкавыя вынікі працоўнага спаборніцтва на жніве, Уладзімір Цімашчэня выказаў упэўненасць, што ў бліжэйшы час у раёне з’явяцца камбайнеры –тысячнікі, і прафсаюз пастараецца годна ўшанаваць старанне  лепшых хлебаробаў.

Запісаў Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.