Пачаўся прызыў

prizivnikНа падставе Закона Рэспублікі Беларусь  “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе” ад 5 лістапада 1992 года, а таксама Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №277 ад 18 ліпеня бягучага года “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай вайсковай службы і рэзервістаў і прызыву грамадзян на вайсковую службы, службу ў рэзерве ў жніўні–лістападзе 2016 года” Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне №1298 ад 1.08.2016 года аб правядзенні мерапрыемстваў  чарговай прызыўной кампаніі ў вызначаныя тэрміны на тэрыторыі нашага рэгіёна.

У прыватнасці, гэта тычыцца грамадзян  1989 – 1998 гадоў нараджэння. Усім ім, калі яны не стаяць у запасе, не маюць, або страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу, а таксама грамадзянам прызыўнога ўзросту, якія не атрымалі  асабіста павесткі для праходжання мерапрыемстваў прызыву, неабходна самастойна з першага жніўня па 30 лістапада гэтага года прыбыць у ваенны камісарыят Жыткавіцкага раёна. Ён знаходзіцца па адрасе: г. Жыткавічы, вуліца Пралетарская,1. Прызыўнікі павінны мець з сабой пашпарт і пасведчанне прызыўніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.