У камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае” распачалі уборку кукурузы

кольно2кольно1У камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае” пасля ўборкі каласавых распачалі закладваць падмурак для будучых ураджаеў.  Ладзяцца справы ў мясцовых працаўнікоў і на іншых участках сельгасвытворчасці.

дзін з іх уборка кукурузы. З гэтай культуры ў сельгаспрадпрыемстве сёлета мяркуюць назапасіць  дваццаць дзве тысячы тон сіласу. Для гэтых мэт маецца 704 гектары “каралевы палёў”. Яе палеткі  ў гэтым годзе знаходзяцца ў нядрэнным стане: вызначаюцца добрай гушчынёй і вышынёй. Месцамі кукуруза перавышае чалавечы рост. Па ацэнцы дырэктара сельгаспрадпрыемства Валянціна Карпава, не меней чым па дзвесце пяцьдзясят цэнтнераў масы будзе з кожнага гектара абавязкова.

— Канечне, пагодныя ўмовы адмоўна сказаліся на росце раслін на некаторых плошчах, — гаворыць Валянцін Мікалаевіч. — Разам з тым, радуе, што ў параўнанні з леташнім на сцяблінах развіліся добрыя пачаткі, а гэта азначае, што спажыўнасць корму, які паступае на закладку,  дзякуючы зерню будзе даволі высокай. Тым больш што ўборку распачалі ў аптымальныя тэрміны, і кукурузнае зерне вельмі цудоўна здрабняецца падчас яе. Такая акалічнасць таксама спрыяе паляпшэнню якасці сіласу.

Праца на кукурузным палетку і на сіласных траншэях у КСУПе “Коленскае” не сціхае з раніцы да позняга вечара. Напачатку ўборкі  задзейнічалі два кормаздабываючых комплексы, за штурваламі якіх такія вопытныя механізатары як Мікалай Гулюта і Ігар Хільман. Менавіта дзякуючы іх старанню, працавітасці і майстэрству ў сціслыя тэрміны  былі скошаны амаль сто гектараў “каралевы палёў” і пакладзена на захоўванне бальш за сямсот тон сіласу. Яшчэ амаль чатырыста тон кукурузнай масы гэтыя рупліўцы адправілі на грамадскія фермы для кармлення жывёлы. Штодзённы вытворчы здабытак Мікалая Гулюты і Ігара Хільмана ў сукупнасці дасягаў больш як дзвесце тон здробненай “зялёнкі” з кукурузы. На цяперашні час  справы на плошчах з кармавой культурай пайшлі яшчэ весялей. Да вышэйзгаданых корманарыхтоўшчыкаў на сваім комплексе далучыўся і Аляксандр Дрынеўскі. Таксама не навічок у працы на кармавых угоддзях. Відавочна, што з такой падтрымкай дзённая выпрацоўка намнога павялічыцца. Тэхнікі для адвозкі маецца ў гаспадарцы дастаткова, ды і трамбоўка масы вядзецца вельмі старанна. Адным словам, у сельгаспрадпрыемстве “Коленскае” робіцца так, каб мець не толькі важкія колькасныя паказчыкі ў корманарыхтоўцы, але і належныя якасныя.

Кукурузны палетак не адзіны ўчастак, дзе праяўляецца ва ўсю шырыню працавітасць мясцовых механізатараў, іх адданасць хлебаробскай справе. У прыватнасці, у “Коленскім” распачалі сяўбу азімых культур. Напрыклад, азімай свірэпіцы, якую сеюць не толькі ў чыстым выглядзе, але і з жытам. Апошнія пасевы будуць вясной выкарыстаны для назапашвання сенажу. Як расказаў дырэктар гаспадаркі Валянцін Карпаў, нарыхтоўка корму з пажніўных і паўкосных культур для іх справа традыцыйная. Сёлета з такіх палеткаў нарыхтавана пяць тысяч тон сенажу.

Высокімі тэмпамі ў сельгаспрадпрыемстве ідзе і сяўба азімага рапсу. Яго плануюць размясціць на 250 гектарах. На гэтай плошчы ўжо завершаны ўсе агратэхнічныя прыёмы, таму і вядзецца сяўба алейнай культуры і іншых высокімі тэмпамі. Іх забяспечваюць механізатары Віктар Галавач, Мікалай Шляга і Аляксандр Пяшэвіч.

У гэтыя дні праходзяць у гаспадарцы комплексна работы па падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімых каласавых культур. Мясцовыя працаўнікі прыкладваюць усе намаганні, каб выканаць пастаўленыя задачы якасна і ў самыя аптымальныя тэрміны. І сваёй працай яны яскрава даказваюць, што ім гэта па сілах.

Сяргей БЕЛКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.