Ушанаванне першых тысячнікаў жніва ўрачыста прайшло ў ААТ “Тураўшчына”

тысячники13тысячники12тысячники11тысячники10тысячники9тысячники8тысячники7тысячники5тысячники4тысячники3тысячники2тысячники1Ушанаванне першых тысячнікаў жніва ўрачыста прайшло ў ААТ “Тураўшчына” на машынным двары ў вёсцы Знаменка. На ім прысутнічалі не толькі героі сёлетняга жніва, але і тыя, хто прыйшоў павіншаваць і паціснуць іх працавітыя рукі: кіраўніцтва райвыканкама, адкрытага акцыянернага таварыства, прафсаюзных органаў.

Вядучыя шчыра віталі першых пераможцаў. Па склаўшайся традыцыі  тысячны рубеж на ўборцы каласавых пераадолелі першымі экіпажы камбайнераў ААТ “Тураўшчына”. Тысячныя намалоты скарыліся Сяргею Самцову (1234 тоны), Івану Ракаўцу (1175 тон), Аляксандру Кот (1219 тон), Генадзю Кот (1221 тона), Фёдару Мажака (1055 тон). Першыя тысячы зерня адвезлі на збожжаток Ігар Замжыцкі (перавёз 1913 тон), Сяргей Леўкавец (1842 тоны), Міхаіл Касач (1382 тоны), Міхаіл Акуліч (1223 тоны). З добрымі вынікамі працы іх павіншаваў кіраўнік раёна Дзмітрый Гайкевіч, які ўручыў рупліўцам падзячныя лісты райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, каштоўныя падарункі.

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесіянальнага саюза працаўнікоў лесу Віктар Крыўко-Красько, першы намеснік старшыні райвыканкама Мікалай П’яўко таксама павіншавалі аграрыеў з іх першымі  і, спадзяёмся, не апошнімі перамогамі.

За высокі прафесіяналізм падзячны ліст і каштоўны падарунак Дзмітрый Гайкевіч уручыў дырэктару ААТ “Тураўшчына” Андрэю Кузьменку.

А песні ў выкананні самадзейнага калектыву Азяранскага маладзёжнага цэнтра культуры ўзнялі настрой.

Святлана СЕВАСЦЬЯНАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.