Важкі тураўскі намалот

УборкаУборка каласавых у раёне праведзена на 11 жніўня  на 74 працэнтах плошчаў. Камбайнеры абмалацілі 9042  гектары збажыны, сабраўшы пры сярэдняй ураджайнасці 38,6 цэнтнера 34938,3 тоны  зерня. Тры сельгаспрадпрыемствы з уборкай каласавых справіліся поўнасцю. Гэта КСУП “Коленскае”, ААТ “Жыткавічыхімсервіс” і “Тураўшчына”. Асаблівай пахвалы заслугоўваюць сёлета хлебаробы апошняй гаспадаркі. Тут не толькі аднымі з першых завяршылі жніво, але і дабіліся самага важкага намалоту ў раёне — 17446,7 тоны пры рэкорднай ураджайнасці ва ўсёй Гомельскай вобласці: 86,3 цэнтнеры з гектара. Адпаведна ў мясцовых камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў збожжатока найбольш важкія вытворчыя здабыткі на сёлетнім жніве, і яны па-праву з’яўляюцца лідарамі раённага працоўнага саперніцтва. Аб гэтым раёнцы расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Цімашчэня.

Сярод камбайнавых экіпажаў лідзіруюць:

— камбайнер Генадзь Іванавіч Кот з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 206 гектараў збажыны і намалаціў 1733 тоны зерня;

— камбайнер Віталь Іванавіч Сімончык з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 173 гектары збажыны і намалаціў 1461 тону зерня;

— камбайнер Віктар Адамавіч Птушко з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218  убраў 154 гектары збажыны і намалаціў 1432 тоны зерня.

Найбольшую колькасць збожжа з поля на ток перавезлі:

— вадзіцель Ігар Андрэевіч Замжыцкі з ААТ “Тураўшчына”, які на аўтамашыне МАЗ-5551А2 даставіў з поля на ток 3037 тон збажыны;

— вадзіцель Сяргей іванавіч Леўкавец з ААТ “Тураўшчына”, які на аўтамашыне МАЗ-555142 даставіў з поля  на ток 2853 тоны збажыны;

— вадзіцель Уладзімір Іванавіч Пятрычыц з ААТ “Тураўшчына”, які на аўтамашыне МАЗ-5551А2 даставіў з поля на ток 1806 тон збажыны.

Лепшыя вытворчыя здабыткі на дапрацоўцы зерня маюць:

— аператары  Аляксей Мікалаевіч Малочка, Юрый Іванавіч Сяргейчык, Дзмітрый Фёдаравіч Белка і Фёдар Іванавіч Арцюховіч з ААТ “Тураўшчына”, якія на зернесушыльнай устаноўцы КЗСВ-40Г дапрацавалі 15000 тон зерня.

Варта адзначыць старанне і працавітасць на хлебнай ніве камбайнераў Аляксандра Аляксандравіча Гаўрылава з КСУПа “Бялёў”, Сяргея Сяргеевіча Ахоценкі з ААТ “Людзяневічы”, вадзіцеля Юрыя Мікалаевіча Сулкоўскага з гэтай жа гаспадаркі, якія адпаведна намалацілі па 709 і 768 тон зерня, і перавёз 1482 тоны збажыны.

Тон у працы сярод маладых хлебаробаў задаюць:

— камбайнер Сяргей Уладзіміравіч Самцоў з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 215 гектараў збажыны і намалаціў 1790 тон зерня;

— камбайнер Іван Міхайлавіч Ракавец з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 208 гектараў збажыны і намалаціў 1759 тон зерня;

— камбайнер Аляксандр Васільевіч Кот з ААТ “Тураўшчына”, які на камбайне КЗС-1218 убраў 206 гектараў збажыны і намалаціў 1726 тон зерня;

— вадзіцель Міхаіл Мікалаевіч Акуліч з ААТ “Тураўшчына”, які на аўтамашыне МАЗ-555142 даставіў з поля на ток 1643 тоны збожжа;

— вадзіцель Канстанцін Канстан-цінавіч Гатчэня з ААТ “Людзяневічы”, які на аўтамашыне МАЗ-6501 даставіў з поля на ток 870 тон збожжа.

Запісаў Сяргей Белка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.