Перамагае талент

перамагае талентсчч3 верасня, у рамках Дня беларускага пісьменства, прайшоў пяты рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”. У ім бралі ўдзел вучні гімназіі г. Жыткавічы: Кацярына Пашук, Станіслаў Ільеня і Вераніка Вярэніч.

Гімназісты  выступалі з інсцэніроўкай  ўрыўка рамана І. Мележа “Людзі на балоце”. Кацярына Пашук падзялілася сваімі ўражаннямі:

— Конкурс прайшоў на высокім узроўні. Для ўдзельнікаў былі створаны спрыяльныя ўмовы. Добразычлівыя адносіны і падтрымка канкурсантаў дапамаглі ўсім удзельнікам вельмі добра выступіць. І адказнасць была вельмі высокая. Упершыню  нам давялося выступаць перад Міністрам інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ліліяй Станіславаўнай Ананіч, яе першым намеснікам  Ігарам Уладзіміравічам Луцкім, беларукім пісьменнікам Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім, беларускай пісьменніцай, публіцыстам Аленай Стэльмах і замежнымі гасцямi. Многія з членаў журы пасля конкурснай праграмы сказалі шмат цёплых слоў у адрас канкурсантаў, выказалі сваё захапленне і задавальненне ад выступленняў. Вельмі прыемна і хвалююча было атрымаць дыпломы і каштоўныя падарункі з рук Міністра інфармацыі Ліліі Ананіч і пісьменніка Уладзіміра Ліпскага.

Хочацца адзначыць, што гімназісты сталі пераможцамі конкурса “Жывая класіка” і ўсе трое ўзнагароджаны Дыпломамі за подпісам намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Н.І. Качанавай. Віншуем навучэнцаў гімназіі са значнай перамогай і жадаем  новых дасягненняў у гэтым навучальным годзе.

Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.