Раіліся ідэолагі

исполкомЗабеспячэнне правапарадку на тэрыторыі раёна, стан аховы працы і дзіцячага траўматызму, ход падпісной кампаніі – ўсе гэтыя пытанні былі абмеркаваны на нарадзе ідэалагічнага актыву нашага рэгіёна.

Выступоўцы скіравалі ўвагу прысутных на найбольш вострых аспектах па вынесенай на парадак дня тэматыцы. У прыватнасці, намеснік пракурора зрабіў акцэнт на росце злачыннасці ў раёне, асабліва на глебе п’янства. Ёсць праблемы і з дзіцячым траўматызмам. Вывады, якія зроблены на нарадзе,  былі скіраваны на тое, каб сумеснымі намаганнямі і адпаведных структур, і ідэалагічных работнікаў выкараняць маючы негатыў.

Вострая дыскусія разгарнулася і па пытанні правядзення падпісной кампанні. У ёй таксама сваё важкае слова павінны сказаць ідэолагі. Дарэчы, калі нехта яшчэ не выпісаў з гараджан і вяскоўцаў раённую газету “Новае Палессе”, то ў такіх людзей застаўся шанц выправіць становішча. Варта толькі неадкладна наведаць бліжэйшае паштовае аддзяленне і там дапамогуць аформіць падпіску на выданне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.