Запрашаюць восеньскія кірмашы

rp_index44.jpgУжо ў гэтую суботу, 17 верасня, жыхары і госці райцэнтра змогуць ацаніць  сёлетні плён працы вяскоўцаў. Менавіта на вышэйазначаную дату прызначаны першы кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовых і нехарчовых тавараў.

Аграрны сектар раёна на мерапрыемстве будзе прадстаўлены сельгаспрадпрыемствамі, рыбгасамі, фермерскімі гаспадаркамі, арганізацыямі, якія падпарадкаваны  райсельгасхарчу.  Менавіта гэтыя вытворцы сельгаспрадукцыі будуць гандляваць на кірмашы мясам, рыбай, зернем, бульбай, агароднінай, садавінай, кансерваванай прадукцыяй, сенам, саломай і іншымі таварамі. Продаж усяго гэтага багацця палёў і ферм распачнецца а дзявятай гадзіне раніцы і прадоўжыцца да 15 гадзін дня на цэнтральнай плошчы горада. Плануецца, што сельскагаспадарчыя кірмашы ў райцэнтры будуць ладзіцца кожную суботу аж да 29 кастрычніка.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.