31 цэнтнера кармавых адзінак назапасілі аграрыі Жыткаўшчыны

туровщина231 цэнтнера кармавых адзінак у разліку на адну ўмоўную галаву травяністых кармоў сёлета назапасілі аграрыі раёна для патрэб грамадскай жывёлагадоўлі. Летась гэты паказчык складаў на азначаны час толькі 24,61 цэнтнера кармавых адзінак. Каб выйсці на вышэйзгаданы рубеж, працаўнікі вёскі заклалі пад павеці і ў траншэі 12555 тон сена, больш за 60 тысяч тон сенажу, 20867 тон зернесенажу і 131978 тон сіласу. Дарэчы, апошні вынік яшчэ не канчатковы, бо ў гаспадарках працягваецца нарыхтоўка сіласу з кукурузы. Яна ўбрана на гэтыя мэты на 6680 гектарах з 8980.  З улікам таго, што кожны гектар у сярэднім аддзячвае земляробам 224,4 цэнтнерамі кукурузнай масы, кармавая база для грамадскага статка  паважэе яшчэ не на адну тысячу тон.  Найбольшую колькасць кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву маюць працаўнікі ААТ “Людзяневічы”, КСУПаў  “Чырвоны Бор”, “Бялёў”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.