Дзень самакіравання ў Кольненскай школе

самоуправление30 верасня ў нашай  школе ўрачыста святкаваўся Дзень настаўніка. Але ў гэтым годзе адзначыць свята вырашылі незвычайна:  вызваліць настаўнікаў ад прафесійных абавязкаў – правесці  Дзень самакіравання.

Раніца  трыццатага  верасня, школа ўпрыгожана кветкамі, плакатамі. У 8.30 звініць званок, вучні збіраюцца на лінейку. Дырэктар школы  С.П. Шруб  зачытвае загад аб правядзенні ў школе Дня самакіравання, пад апладысменты вучняў прадстаўляе настаўнікаў–дублёраў: Карыну Станкевіч, Марыю Мікалаеву, Крысціну Мельянкову, Уладзіслава Ханеню, Віталія Ханеню, Дзіяну Ганіну, Дзіяну Хільман, Лізавету Арцемьеву, Паўла Ярмоліча, Кірыла Булаўку, Ангеліну Кудзелька, Станіслава Юнчыца, Сяргея Галавача, Наталлю Дрынеўскую, Паўліну Чарнагалову, Сафію Вабішчэвіч, кухара — Леаніда Галавача, вахцёра — Дзмітрыя Паўчэнца, сакратара — Вераніку Шапавалаву. З гэтага часу ў школе працуе  “новы “ настаўніцкі калектыў, які ўзначальвае  дырэктар — Арцём Нілаў, намеснікі дырэктара — Таццяна Шакалян і Яўген Лясько.

Да дня самакіравання вучні школы рыхтаваліся загадзя. Падрыхтавацца да заняткаў, скласці планы ўрокаў  настаўнікам-дублёрам  дапамаглі педагогі школы.Хваляваліся ўсе: і дублёры, і  педагогі, бо настаўнікам-дублёрам  упершыню  давядзецца паспрабаваць сябе ў такой ролі.

І вось звініць званок на ўрок. Юныя педагогі  накіроўваюцца ў класы, каб правесці  першы ў сваім жыцці ўрок, паспытаць нялёгкага настаўніцкага хлеба.

самоуправление1Нягледзячы на перажыванні і хваляванні, першы ў Кольненскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе дзень самакіравання прайшоў на “выдатна”, ды і з дысцыплінай   было ўсё ў парадку, у школе ў гэты дзень панавала атмасфера супрацоўніцтва і даверу.

Закончыўся гэты незвычайны дзень цудоўным канцэртам, які падрыхтавалі вучні школы разам з настаўнікамі- дублёрамі. На канцэрт былі запрошаны настаўнікі-ветэраны, бацькі. У зале гучалі песні, вершы, жарты,словы ўдзячнасці любімым педагогам.

В. Севярын і В. Кужэльная,

вучаніцы 5 класа Кольненскага

дзіцячага  сада-сярэдняй школы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.