Калі працуюць прафесіяналы

почтовикиВольга Калеснікава, Надзея Яцкевіч і Алена Сярэдзіч на Жыткавіцкім раённым вузле паштовай сувязі працуюць на розных пасадах. Першая – старшы інспектар па кадрах, другая – эканаміст, трэцяя – інжынер па нармаванні працы. Але ўсіх гэтых спецыялістаў аб’ядноўвае адна мэта: кожная на сваім вытворчым участку праяўляе старанне і прафесіяналізм дзеля таго, каб роднае прадпрыемства паспяхова развівалася і аказвала неабходныя паслугі на самым высокім узроўні.

Сапраўды, Жыткавіцкі РВПС і для Вольгі Паўлаўны, і для Надзеі Адамаўна, і для Алены Анатольеўны родным стаў даўно. Аб гэтым сведчыць даволі салідны стаж працы ва ўстанове. Напрыклад, у Калеснікавай ён пачынаецца з 1979 года, у Яцкевіч – з 1998, а ў Сярэдзіч – з 1987 года. За гэты час яны дасканала авалодалі сакрэтамі майстэрства ў іх справе. Тым больш што абіралі яе свядома, як кажуць, па клічу сэрца і душы.

– На нашым прадпрыемстве створаны ўсе ўмовы для выніковай работы і прафесійнага росту, – гавораць жанчыны. – Самае галоўнае, што на раённым вузле паштовай сувязі падабраўся цудоўны і дзеяздольны калектыў, у якім пануюць узаемапавага і ўзаемавыручка, дзелавыя ўзаемаадносіны будуюцца на высокай кампетэнтнасці кожнага супрацоўніка і  адказнасці за даручаны ўчастак работы. Таму вельмі прыемна працаваць на такім прадпрыемстве, дзе цябе паважаюць, дзе годна ацэньваюцца твае высілкі, вопыт і спрактыкаванасць. Гэта нацэльвае дабівацца яшчэ большых здабыткаў.

Адданасць такіх спецыялістаў Жыткавіцкаму РВПС у многім садзейнічае паспяховай працы прадпрыемства паштовай сувязі, дапамагае пераадольваць і вырашаць самыя складаныя задачы. Як адзначыў кіраўнік Ягор Шабаеў, беларуская пошта сёлета адзначыла сваё дваццацігоддзе, і менавіта дзякуючы такім працаўніцам як А.А. Сярэдзіч, Н.А. Яцкевіч, В.П. Калеснікава паштавікі краіны маюць нямала поспехаў і ўпэўнена крочаць па гэтым шляху.

– Я ганаруся тым, што мне выпала кіраваць такім цудоўным і працавітым калектывам, дзе працуе і працавала шмат сапраўдных прафесіяналаў, – гаворыць Ягор Сяргеевіч. – З нагоды нашага прафесійнага свята хачу выказаць самыя цёплыя віншаванні, а таксама  толькі шчырае дзякуй за працу, пажадаць здароўя і дабрабыту ўсім цяперашнім спецыялістам і ветэранам Жыткавіцкага раённага вузла паштовай сувязі.  Яны гэтага заслужылі сваімі  справамі на карысць нашага грамадства.

Сяргей БЕЛКА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.