У авангардзе добрых спраў

карповУ мінулую суботу адзін са старэйшых кіраўнікоў аграрнай галіны раёна Валянцін Карпаў, дырэктар КСУПа “Коленскае”, прымаў шматлікія віншаванні з нагоды свайго пяцідзесяцігадовага юбілею. Па вялікай колькасці гасцей, якія прыехалі у той дзень у гаспадарку, каб выказаць кіраўніку шчырыя і цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў, можна з упэўненасцю казаць: наколькі вялікімі аўтарытэтам і павагай карыстаецца Валянцін Мікалаевіч не толькі ў сваім калектыве, але і ў раёне.

Нават у свой дзень нараджэння Карпаў знаходзіўся на рабочым месцы. У гэтым уся яго сутнасць, бо сельгасвытворчасць ён заўсёды параўноўвае з мартэнаўскай печчу, дзе бесперарыўна ідзе працэс плаўкі, і адна нязначная памылка можа прывесці да непапраўных вынікаў. Так і на вёсцы працуюць: грамадскую жывёлу галоднай не пакінеш, кароў падаіць таксама патрэбна, ды і ў полі восенню работ восем. Менавіта аб гэтым і вёў размову са спецыялістамі сельгаспрадпрыемства на ранішняй планёрцы, працоўны рытм якой паступова перарос у святочны. Кожны за гонар лічыў выказаць падзяку і пашану свайму дырэктару, павіншаваць яго са знакавай падзеяй у жыцці. І гэтая плынь урачыстасцей з часам толькі набірала моц, бо госці прыбывалі і прыбывалі. У ліку іх  старшыні райвыканкама і райсавета Дзмітрый Гайкевіч , Ніна Рамановіч, намеснікі Мікалай П’яўко і Леанід Валатоўскі, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый, раённага аб’яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюза АПК. Усе з гэтай прадстаўнічай дэлегацыі паасобку віншавалі і дзякавалі, жадалі новых поспехаў Валянціну Мікалаевічу, уручалі яму прывезеныя падарункі і шыкоўныя букеты.

Сапраўды, такога прызнання ад кіраўніцтва рэгіёна і калег Карпаў заслужыў па-праву. Прычым, дабіўся яго стараннай і сумленнай працай на роднай зямлі. Усё, што рабіў і робіць ён у сельгаспрадпрыемстве “Коленскае”, на пасадзе дырэктара гэтай гаспадаркі Валянцін Мікалаевіч працуе з сярэдзіны 2001 года, ідзе ад сэрца, ад душы і накіравана для паляпшэння спраў на вытворчасці, умацавання эканомікі, а ў канчатковым выніку – на рост дабрабыту людзей.

З таго часу, як Валянцін Карпаў узначаліў КСУП “Коленскае”, у сельгаспрадпрыемстве можна паўсюдна ўбачыць шмат добрых перамен. Гэта і памаладзелыя пасля рэканструкцый фермы, і ўзводзімыя карпусы новага малочнатаварнага комплексу, і вялікая лінейка сучаснай тэхнікі ў гаражы, і паляпшэнне культуры земляробства, і павелічэнне надояў і прываг, і спіс дасягненняў калектыву можна працягваць бясконца. Але самае галоўнае са станоўчых перамен для кіраўніка з’яўляецца тое, што яму ўдалося стварыць дзеяздольны калектыў, накіраваць яго веды і навыкі, старанне і працавітасць у патрэбнае рэчышча. Канечне, было нялёгка, але чалавек, які нарадзіўся і вырас у вёсцы, амаль усё жыццё прысвяціў ёй,  на іншае і не спадзяваўся. Добра ведаў, што сялянская праца лёгкай ніколі не была і не будзе. Таму і ўзяў на ўзбраенне яшчэ адзін важны жыццёвы прынцып, які Карпаў вельмі часта любіць паўтараць: “А хто акрамя нас тут усё зробіць належна, мы ж гаспадары на сваёй зямлі”.

За гады кіравання Валянцінам Карпавым КСУП “Коленскае” трывала замацаваўся ў ліку лепшых сельгасарганізацый раёна. Аб гэтым сведчаць шматлікія ўзнагароды, якімі адзначаны калектыў, яго рабочыя і спецыялісты і асабіста сам дырэктар. Медаль “За працоўныя заслугі” годная адзнака за старанні Карпава на гэтай пасадзе ад дзяржавы. І зараз Валянцін Мікалаевіч поўны сіл і энергіі, якімі зараджае сваіх падначаленых і натхняе іх на новыя вытворчыя здзяйсненні. Планаў наперадзе вельмі і вельмі шмат. Будзем спадзявацца, што пажаданні здароўя і дабрабыту, новых поспехаў, якія выказвалі госці, дазволяць Карпаву многае з задуманага ператварыць у рэчаіснасць. Менавіта яму ісці ў авангардзе новых і добрых спраў, весці па гэтаму шляху людзей.

Сяргей Белка

Фото автора

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.