ЗДАБЫТКІ ПРЫМНАЖАЮЦЬ

осеменаторыНа грамадскіх фермах КСУПа “Бялёў” працуе шмат спрактыкаваных і вопытных спецыялістаў. У ліку такіх Алена Прышчэпа і Ніна Чарнушэвіч.

Алена Пятроўна прайшла ўсе прыступкі кар’ернай лесвіцы ў жывёлагадоўчай галіне гаспадаркі. Нядаўна яна заняла пасаду галоўнага заатэхніка гаспадаркі. У гэтай якасці новыя працоўныя поспехі ў жанчыны яшчэ толькі наперадзе. Ведаючы Алену Пятроўну як чалавека стараннага, які пастаянна імкнецца да павышэння свайго прафесійнага ўзроўню, яны ў яе будуць абавязкова. Якім шляхам патрэбна ісці да вяршынь майстэрства, Прышчэпа ведае  вельмі добра. Пераканаўча гэта даказала, калі працавала ў сельгаспрадпрыемстве тэхнікам-асемянатарам. Напрыклад, па выніках мінулага года яна на сто кароў атрымала больш за сто дваццаць цялят. Тым самым унесла важкі ўклад у здабыткі жавёлаводаў гаспадаркі па вытворчасці малака. Нездарма яна атрымала перамогу ў сёлетнім раённым конкурсе прафесійнага майстэрства сярод тэхнікаў-асемянатараў.

Варта адзначыць, што КСУПу “Бялёў” заўсёды шанцавала на спецыялістаў вышэйзгаданай прафесіі. Практычна ўсё сваё жыццё прысвяціла справе асемянення кароў і цялушак і Ніна Чарнушэвіч. Нават пайшоўшы на заслужаны адпачынак, яна не пакінула гэтай знакавай спецыяльнасці. Вопыт, накоплены дзесяцігоддзямі дзейнасці на фермах, старанне, надзвычай адказныя адносіны за даручаную справу – вось тыя якасці, што дазваляюць Ніне Міхайлаўне дабівацца добрых вытворчых паказчыкаў на сваім участку работы.

Праца побач з такімі майстрамі-жывёлаводамі з’яўляецца выдатнай глебай для прафесійнага росту маладога тэхніка-асемянатара Наталлі Віткоўскай. Несумненна, што ёй яшчэ многаму неабходна навучыцца, каб авалодаць усімі сакрэтамі майстэрства, але, як адзначае галоўны заатэхнік Жыткавіцкага філіяла РСУП “Гомельдзяржплемпрадпрыемства” Валянціна Гуд, дзяўчына праяўляе кемлівасць і старанне, каб у самыя бліжэйшыя гады вырасці ў добрага спецыяліста.

Сяргей Белка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.