Кукуруза не падвяла

Без имени-1У параўнанні з мінулым годам аграрыі раёна намнога павялічылі сёлета збор кукурузнага зерня.
Па стану на 14 лістапада грамадскі палетак “каралевы палёў” ужо аддзячыў вяскоўцаў намалотам вагой у 10611 тон. Летась гэты паказчык складаў толькі 3152 тоны. Важкая прыбаўка зерня кукурузы атрымана сельгасвытворцамі не толькі за кошт павелічэння ўборачнай плошчы (на вышэйазначаную дату яна дасягнула 1418 гектараў супраць 541 леташняга), але і значнага павышэння ўраджайнасці. Цяпер кожны гектар парадаваў 74,8 цэнтнера зерня, а ў мінулым годзе – толькі 58,3 цэнтнерамі. Найбольшы ўнёсак у агульнараённы валавы збор зерня кукурузы ўнеслі земляробы акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, здабытак якіх складае зараз 6648 тон.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.