Такі запас бяды не чыніць

Усяго крыху больш за тысячу тон другаснай сыравіны сабралі прадпрыемствы і арганізацыі раёна за 10 мінулых месяцаў, пры тым, што гадавое заданне складае 1529 тон.
У праграму па здачы макулатуры, шкла, палімераў, шын, адпрацаваных маслаў і адходаў бытавой тэхнікі ўключана сорак дзевяць суб’ектаў гаспадарання. Па першых дзвюх пазіцыях нават існуе дзяржаўны заказ для рэспубліканскіх патрэб: 630 тон макулатуры і 148 тон шкла. Выкананне адпаведна складае 46 і 108 працэнтаў.
Наш жа агульны “папяровы” план набліжаецца пакуль толькі да 77 працэнтаў. 68 адсоткаў здадзена шкла. Палімераў яшчэ патрэбна сабраць дзясятую частку, зношаных шын – 44 працэнты, масла – 54 і назапасіць увесь аб’ём (22 тоны) адходаў бытавой тэхнікі.
Па інфармацыі аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, сярод тых, хто не здаў ніводнага кілаграма другасных рэсурсаў, значацца акцыянернае таварыства “Рыбгас “Чырвоная Зорка”, КСУПы “Чырвоны Бор” і “Бялёў”, а таксама магазін “Родная сторона”. У той жа час перавысілі свае планавыя заданні ў агульным заліку ААТ “Жыткавічлес”, “Тураўскі малочны камбінат”, “Жыткавіцкі ТБЗ”, магазін “Надзея”, РЭС, вузел паштовай сувязі, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райпалівазбыт, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.