Зроблена ў Жыткавічах, прададзена за мяжу

Па экспарту прадукцыі сёлета наш раён з’яўляецца адным з абласных лідараў.
Са студзеня па верасень уключна суб’екты гаспадарання прадалі за мяжу тавараў на 24,3 мільёна долараў ЗША пры росце да такога ж перыяду мінулага года ў 118 працэнтаў. Сальда знешняга гандлю таварамі ці розніца паміж іх экспартам і імпартам па раёну застаецца станоўчым і складае 20,2 мільёна долараў.
Найбольш удала сваю прадукцыю пастаўляе на рынкі іншых краін Тураўскі малочны камбінат. За мяжу на працягу дзевяці месяцаў ён рэалізаваў амаль на чвэрць сыроў болей, чым за такі ж леташні час. Прадпрыемства сёлета забяспечыла 82 працэнты раённага экспарту. Астатняя доля прыходзіцца на акцыянерныя таварыствы “Сатурн-1”, “ЖМЗ”, СГ Шруба М.Р. і дзесяць прыватных прадпрыемстваў. Апошнія павялічылі экспарт ў 2,8 раза ў параўнанні з такім жа справаздачным перыядам 2015 года.
Нашы тавары сёлета пастаўляліся на рынкі 22 краін. Сярод новых адрасоў з’явіліся Егіпет, Ізраіль, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Пакістан, Чэшская Рэспубліка, Малдова. Разам з тым асноўным спажыўцом нашай прадукцыі традыцыйна з’яўляецца Расія, на якую прыпадае 90 працэнтаў экспарту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.