Угоддзі Жыткавіцкага лясгаса напярэдадні новага года папоўніліся высакароднымі аленямі

прыгажосцьТрыццаць дзве самкі-трохгодкі пасялілі ў Ляхавіцкім лясніцтве. Для іхняга ўтрымання тут спецыяльна стварылі прасторны вальер плошчай больш за 800 гектараў. На будаўніцтве яго агароджы летам працаваў маладзёжны атрад.

Прыгожых грацыёзных жывёлін гаспадарка купіла ў Літве. Яны добра перанеслі транспарціроўку і зараз праходзяць перыяд адаптацыі. Але з дазволу лесаводаў жадаючыя ўжо могуць палюбавацца на гэтых прадстаўнікоў фауны.

Як удакладнілі ў лясгасе, аленяў мяркуюць выкарыстоўваць у паляўнічых, навукова-селекцыйных і турыстычных мэтах. Нагадаем, што ўстанова некалькі год на тэрыторыі Беразнянскага лясніцтва займаецца яшчэ ўтрыманнем і развядзеннем ланяў.

Святлана ШАКАЛЯН

Фота Н. Шабаевай

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.