Узяў жыльца — заплаці падатак

rp_мало.jpgЗ першага студзеня змянілася стаўка падаходнага падатку ад здачы ў наём кватэры.

У адпаведнасці з рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў для нашага раёна яе штомесячны памер складае 10 рублёў 40 капеек за кожны здаваемы пакой. У параўнанні з леташнім тарыф павялічыўся на 1 рубель 20 капеек.

У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Жыткавіцкаму раёну ўдакладнілі, што свой невялікі бізнес на кватэрантах сёння робяць каля паўтары сотні гра-мадзян. Але па меркаванні спецыялістаў, яшчэ больш жыхароў рэгіёна займаюцца гэтым нелегальна, а значыць, не папаўняюць бюджэт. Падаткоўцы просяць грамадзян паведамляць пра факты прадстаўлення незаконнай арэнды жылля па тэлефоне даверу: 21589.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.