Значна хутчэй цяпер будуць абслугоўваць адзінокіх старых сацыяльныя работнікі Жыткаўшчыны

великЗначна хутчэй цяпер будуць абслугоўваць адзінокіх старых сацыяльныя работнікі. Іхняй мабільнасці паспрыяюць службовыя веласіпеды.

У прафесійнае свята, 5 студзеня, дваццаць чатыры двухколавыя транспартныя сродкі атрымалі супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра, якія клапоцяцца пра падапечных, што жывуць у вёсках Дзякавіцкага, Рычоўскага, Верасніцкага, Азяранскага і іншых Саветаў.

Сёння адзінокіх людзей на даму даглядаюць 98 сацработнікаў. Многія з іх, каб трапіць да падапечных, штораз пераадольваюць па некалькі кіламетраў. Такіх людзей транспартам забяспечваюць у першую чаргу.

У тэрытарыяльным цэнтры паведамілі, што гэта абнаўленне перасоўных сродкаў не першае. Два гады таму службовы велапарк быў папоўнены 38 «Аистами» айчыннай вытворчасці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.