Людміла Буднік настаўнік да глыбіны душы

катвицкаяПалова яе вучняў (што паказальна) на цэнтралізаваным тэсціраванні выбіраюць родную мову і паказваюць добрыя вынікі.

Гэты прадмет настаўнік гімназіі г.Жыткавічы Людміла Буднік выкладае ўжо трыццаты год, спалучаючы ў кожным сваім уроку цікавасць да слова і вялікую любоў да дзяцей. Прафесійная кар’ера выпускніцы Хільчыцкай дзесяцігодкі пачалася ў Азяранскай школе, потым Людміла Мікалаеўна доўгі час працавала ў сярэдняй школе №3 райцэнтра, а ў 2009 годзе стала намеснікам дырэктара гімназіі, дзе сумяшчае гэтую пасаду з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры. “Я перш за ўсё настаўнік, а ўжо потым адміністратар, — кажа яна. — І прафесію сваю ні на якую іншую не прамяняю”.

Людміла Буднік — педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Падрыхтавала за сваё жыццё нямала пераможцаў розных інтэлектуальных конкурсаў, а сёлетняя яе вучаніца Кацярына Пашук узнялася на самую высокую прыступку, трапіўшы ў фінал рэспубліканскай алімпіяды. У кожным школьніку настаўнік стараецца бачыць асобу, не толькі вучыць дзяцей, а і выхоўваць. Прыемна ўсведамляць, праз гады сустракаючыся з выпускнікамі, што пасеяныя ў іх сэрцах зярняты дабрыні далі выдатныя ўзыходы. Людмілу Мікалаеўну вучні ўспамінаюць з удзячнасцю, а для многіх яна стала прыкладам у выбары прафесіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.