Нарасціць аб’ёмы рамонту запланавалі ў ААТ “Жыткавіцкі агратэхсервіс”

Нарасціць аб’ёмы рамонту трактарных рухавікоў запланавалі ў бягучым годзе спецыялісты акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі агратэхсервіс”. І гэтая задача, як запэўнілі на прадпрыемстве, ім па сілах.

У мінулым годзе ў майстэрнях арганізацыі быў узноўлены 151 рухавік і амаль два дзясяткі каробак перадач. Сёлета па першай пазіцыі рамонтнікі таварыства мяркуюць выйсці на 180 штук такіх важных вузлоў для сельскагаспадарчай тэхнікі. Прычым, забяспечваць іх спраўнасць мясцовыя працаўнікі будуць не толькі для гаспадарак нашага рэгіёна, але і іншых раёнаў краіны. У прыватнасці, пра напрацоўкі ў гэтай дзейнасці жыткавіцкіх рамонтнікаў ведаюць ужо не толькі на Гомельшчыне, але і ў Брэсцкай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях.

Сяргей БЕЛКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.